Репост из: Спадчына
Могілкавыя злодзеі, што скрадалі з Машэкаўскіх могілак у Магілёве металічныя надмагіллі і крыжы ХІХ ст. былі затрыманыя міліцыяй, пра гэта паведаміла дэпутат гарсавета Галіна Бяляева. Злодзеямі былі скрадзеныя помнікі з фамільнага пахавання Грум-Гржымайлаў, "младенца Александра Пушкина", памешчыцы Аляксандры Ладо і інш. Іх злавілі на чарговым крадзяжы крыжа.
Некаторыя пліты ўжо, напэўна, не вярнуць, іншыя распіленыя на кавалкі.
У міліцыі кажуць, што прыцягнуць злодзеяў да крымінальнай адказнасці складана праз спецыфіку заканадаўства. Пакуль па факце атрымліваецца, што яны кралі просты металалом, бо надмагіллі не мелі статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Калі ўдасца знайсці нашчадкаў пахаваных, то справа будзе мець больш сур'ёзныя наступствы.
#могілкі #вандалізм
https://www.facebook.com/aliaksej.batsiukou/posts/3137131139677662