Репост из: ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Перад крызісам усе роўныя. Сёння ты паспяховы еўрапейскі інвестар, а заўтра просіш грошы, каб выплаціць заробкі.
ААТ "ВМГ Індустры" мае літоўскія інвестыцыі, карыстаецца льготамі свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў" і пастаўляе прадукцыю для ІКЕА. Па выніках 2019 г. дрэваапрацоўшчыкі з ВМГ Індустры трапілі на абласную дошку гонару.
У траўні прадпрыемства трапіла ў спіс арганізацый, якім у паскораным парадку дзяржава вяртае падатак на дададзеную вартасць. 19 чысла з’явілася тлумачэнне, чаму ВМГ Індустры так востра неабходныя грошы з ПДВ.
Прадпрыемства даслала запыт у Магілёўскі аблвыканкам, каб чыноўнікі выдалі гарантыю на крэдыт 4 млн руб для выплаты заробкаў. Абгрунтаванне выдачы крэдыта — "вынужденный простой производства, снижение реализации продукции". На ВМГ Індустры занятыя 1552 чалавекі.
Тое, што ВМГ Індустры хоча ўзяць крэдыт на выплату заробкаў і крэдыт можа быць выдадзены банкам толькі пад гарантыю дзяржавы, кажа само за сябе.