Репост из: Спадчына
У Магілёве забудоўшчык хоча ўключыць будынак па Камуністычным завулку, 10 (помнік без катэгорыі ў складзе гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр Магілёва" шыфр 513Е000001) у аб'ём шматпавярховага гмаха, які стане завяршэннем ужо існуючай 10-павярховай сценкі. Само ўзвядзенне гэтай сценкі выклікае пытанні, бо стаіць на рэльеф, уверсе, дзе падыходзіць да пасляваеннага пяціпавярховіка, яшчэ 8 паверхаў, а ўніз па рэльефе чамусьці пачынае павышацца, хоць мусіць быў паніжацца па логіцы і з улікам рэгламентаў гістарычнага цэнтра. У выніку маем дысансны аб'ект, які ўжо дамінуе над усім наваколлем, а цяпер замест нейтралізацыі яго ўплыву гаспадары змагаюцца з Мінкультуры, каб знішчыць суседні помнік архітэктуры 😡
#магілёў #разбурэнне #гістарычнаязабудова
#магілёў #разбурэнне #гістарычнаязабудова