Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
У дзіцячым хоспісе ў Гродне адбываецца ператрус. @hrodnalife са спасылкай на супрацоўнікаў хоспіса піша, што туды прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК і загадалі адкрыць усе пакоі.
Апошнім часам улады дужа ціснулі на дырэктарку Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічка. Днямі яе затрымалі ў адным з гродзенскіх двароў, калі яна распавядала, чым займаецца хоспіс і як яму можна дапамагчы. А класная кіраўніца ў школе, дзе вучыцца сын Вольгі Вялічка, дасылала ёй паведамленні пра тое, што яна паводзіць сябе "не так, як іншыя бацькі".