Сябры, у суботу 7 лістапада, у сумны дзень нашай гісторыі, запрашаем вас на бясплатную экскурсію "Курапаты - беларуская Галгофа". Плануецца 2 экскурсіі запар. Калі ласка, пазначце, у які час - аб 11-й ці аб 14-й - вы плануеце далучыцца да вандроўкі
Экскурсіі бясплатныя, але ахвяраванні вітаюцца.
Рэспубліка Беларусь – адзіная ў свеце краіна, якая 7 лістапада святкуе так званы "Дзень Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі.", калі ў 1917 годзе да ўлады ў Расеі прыйшлі бальшавікі, якія распачалі чырвоны тэрор і пачалі забіваць, расстрэльваць, пераследваць усіх нязгодных, усе так званыя "варожыя класавыя элементы". У Беларусі практычна ўва ўсіх гарадах і мястэчках ёсць вуліцы ды плошчы, а таксама стаяць помнікі кіраўнікам і ідэолагам гэтага чырвонага тэрору Уладзіміру Леніну і Феліксу Дзяржынскам ды іншым катам, датычным да расстрэлаў невінаватых людзей. Камуністычныя рэпрэсіі цягнуліся цягам усяго часу існавання СССР. Але самымі страшнымі сталі гады масавых рэпрэсіяў 1937-1938 гадоў.
Урочышча Курапаты - знакавае месца найноўшай беларускай гісторыі, вядомае ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. Але ў мінулую нядзелю гісторыя ажыла, і ўпершыню за 80 год тут ізноў пачалі страляць у бяззбройных людзей. На жаль, мы не зрабілі высноваў з урокаў самых сумных старонак нашай гісторыі, і таму яна ізноў паўтараецца.
Вандроўкі, арганізаваныя вандроўніцкім клубам Арт Вандроўня супольна з Віртуальным музеем савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі пад лозунгам "Курапаты -1937 = Акрэсціна-2020. Звёны аднаго медаля!" і прысвечаныя асэнсаванню вытокаў тых жахлівых антычалавечых зверстваў, якія адбываюцца апошнія 3 месяцы ў Менску ды іншых месцах Беларусі.
Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, тобок аб'ект міжнароднага значэння. Сама назва “Курапаты” лічыцца ў шырокіх колах беларускай і сусветнай грамадскасці сінонімам сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Паводле розных ацэнак у гэтым месцы бязвінна забітыя і пахаваныя ад 30 да 250 тысячаў ахвяраў.
Курапаты часта называюць Беларускай Галгофай. І як у хрысціянстве Галгофа – ёсць сімвал не толькі Смерці і Уваскрасення Хрыста, так і Курапаты – не толькі памяць сталінскіх рэпрэсіяў, пакутаў і смерці нашых дзядзоў і прадзедаў, але і сімвал Уваскрасення нашай нацыі, імкнення да праўды і свабоды напрыканцы 1980-пачатку - 1990-х гадоў, вынікам чаго была абвешчаная незалежнасць Рэспублікі Беларусі. Спадзяемся, што ў 2020-м годзе беларусы, адчуўшчы сябе нацыяй і зрабіўшы належныя высновы з урокаў гісторыі, нарэшце стануць свабоднымі!
Сябры, у якасці падрыхтоўкі паглядзіце калі ласка самы першы фільм пра Курапаты 1990-га года .
А ўсім беларусам, хто не зможа гэтым разам, але хацеў бы наведаць Курапаты, пры наяўнасці групы хаця б у 5-6 чалавек гатовыя правесці гэтую экскурсію бясплатна ў любы іншы час па дамоўленасці па кантактах: +375-29-5712611, +375-25-5458430 (viber) ці праз тэлеграм @liusterka .