Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
Амбасадар Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў пракаментаваў той факт, што расійскі трыкалор па цяперашнім беларускім заканадаўстве — нацысцкі сімвал, бо ў часы Вялікай Айчыннай вайны яго выкарыстоўвала Руская вызваленчая армія Уласава.
"Руская вызваленчая армія — самазванцы, якія спрабавалі скампраментаваць дзяржаўны сцяг Расіі, які быў задоўга да іх. Тое, што ў нас у Расіі прынялі гэты сімвал як сімвал Расійскай Федэрацыі, адбылося ў межах усталяваных канстытуцыйных парадкаў... Спроба РВА нацягнуць на сябе гэты сцяг была заведама несапраўднай. Яны не маглі прэтэндаваць на права ім карыстацца. Яны проста свора здраднікаў і забойцаў".
Як бачна з адказу, амбасадар не стаў абвяргаць, што дэ факта расійскі трыкалор у Беларусі прыраўнялі да нацысцкага сімвала. Ён абмежаваўся экскурсам у гісторыю. Паводле закона "Аб недапушчальнасці рэабілітацыі нацызму" ад 14 траўня 2021 года, нацысцкая сімволіка і атрыбутыка — гэта ў тым ліку сцягі арганізацый, якія супрацоўнічалі са структурамі і арганізацыямі фашыстаў.