Репост из: Наша Ніва
Прыйшоў ліст ад журналісткі @nashaniva Каці Карпіцкай, якая даседжвае апошнія суткі ў Баранавічах. Нагадаем, што яе затрымалі на жаночым дэмаршы 7 лістапада ў Мінску.
З добрых навінаў: кампанія ў Каці – агонь, за гэтыя два тыдні падцягнула інгліш, вывучыла трохі італьянскую, бо сядзела з культавай дацэнткай Лінгвістычнага Дулінай. Самай старэйшай сукамерніцы 67 гадоў! Спяваюць песні, самаадукоўваюцца, гуляюць у "Мафію" і "Кракадзіла". Некаторым дайшлі кнігі, лісты, іх перачытваюць усе па чарзе. Лісты – самая вялікая падтрымка і дапамога.
З паскудстваў: за 10 сутак Каця ні разу не была ў душы, яе куртку згубілі ў ІЧУ на Акрэсціна, у камеры ў Баранавічах 19 чалавек, а было 21! Навіна пра Рому ім дайшла і ўсе, канешне, плакалі. Заўтра Каця выходзіць на свабоду ў Баранавічах каля абеду.