Іван Клімчук • Тэхнабеларус


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Технологии


Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску.
Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадуктыўнасць і інструменты 👨‍💻
https://www.youtube.com/@ikbytech
✅ Падпішыся, каб ведаць больш!
Для сувязі @lonhinus

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Технологии
Статистика
Фильтр публикаций


Сябры, віншую ўсіх датычных са святам! 🎄🎄🎄

Жадаю вам здароўя, дабрабыту, свабоды ў думках і агню ў сэрцы, плёну ў справах і здзяйснення мар!

Сёння павінен быў выйсці чарговы выпуск Айцікаст Навін, але з-за вельмі напружанай працы апошнія дні я фізічна не паспеў яго запісаць і апрацаваць.

Я вырашыў зрабіць пашыраны, святочны, віншавальны выпуск, але ўжо на наступным тыдні, таму не губляйцеся, падпісвайцеся на YouTube і хутка пабачымся.

https://www.youtube.com/@ikbytech


📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны #5

У гэтым выпуску пагаворым пра новыя мадэлі штучнага інтэлекту, разбярэмся, што за разумная калонка Adam, якая ўмее гаварыць па-беларуску, паглядзім на прарыўны квантавы чып ад Google, а так сама агучым дрэнныя навіны для ютубераў з Беларусі і разбяром яшчэ некалькі цікавых рэлізаў.

Агляд навін за прошлы, 50 тыдзень 2024 года.

Прыемнага праслухоўвання!

▶️ Выпуск падкасту на YouTube

🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце онлі

💰 Падтрымаць праз Patreon

🤑 Разавы данат праз Telegram

Падпіска: YouTubeAppleSpotifyCreators

#навіны • #падкаст • @ikbytech


Репост из: Вандровар
🎉 Нечакана 36! Тры тузіны за плячыма

Я не веру ў розныя забабоны і гараскопы, але што тычыцца лічбаў, то некаторыя рэчы ў іх захапляюць. Матэматычная магія з лічбамі мне падабаецца, таму што матэматыка вельмі любіць баланс. А наша жыццё – гэта так сама пошук балансу, як бы там не было.

Метрычная вывераная сістэма прыгожа выглядае, але што тычыцца жыццёвых момантаў, мне больш да спадобы тузіны, то бок лік 12. У годзе 12 месяцаў, гадзін 12, ёсць нават падыход для планавання 12-тыднёвы год. Адным словам, лік 12 працуе, бо натуральны для людзей!

І вось на днях я падумаў, што важныя этапы майго жыцця мераліся менавіта 12-гадовымі адрэзкамі. На пачатку я нарадзіўся, ужо важнае дасягненне. Значыць быў у гэтым пэўны сэнс. У свае першыя 12 год я пачаў рыхтавацца і паступіў у ліцэй, у клас з фізіка-матэматычным ухілам, што вызначыла мой будучы прафесійны шлях. У 24 гады я ў пэўным сэнсе пачаў сваё сямейнае жыццё і ганарыцца ёсць чым – два прыгожых жэўжыка.

Чым адзначацца мае 36 год пакуль невядома, бо нават зусім нязначная з першага позірку дэталь можа перамяніць абсалютна ўсё. Што ж, будзе нагода ўспомніць у 48, што там такога было зроблена.

Едзем далей!

Tribute


P.S. Навіны па плану сёння так сама будуць, засталося трошкі дарабіць мантаж і апублікаваць.


Здаецца, іншым чынам апублікаваць гэтую інфармацыю, акрамя такога вось допісу наўпрост у канал, нельга. Таму выбачаюся, што без папярэджанняў. І атрымліваецца, што пратэсціраваў новую фічу ад Тэлеграм, якая дазваляе аўтарам каналаў прымаць ахвяраванні за сваю працу.

Адносна навін пра тое, што YouTube выключыў манетызацыю для беларусаў, а з сервісаў, што яшчэ хоць неяк працуюць, застаўся толькі Patreon, выглядае кампрамісным рашэннем.


Грашовая Скарбонка 💰
Падабаецца, пра што распавядаю? Тады можна і заданаціць крышачку. Бо як кажуць, зерне да зерня, будзе поўная мерня. Дзякуй вялікі за падтрымку! 🙏


📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны #4

У гэтым выпуску пагаворым пра цёмныя часы для Intel, жудасныя ўмовы працы ў Apple, самае сучаснае метро і новы браўзер Dia, а так сама ўзгадаем пра рэкордную цану Bitcoin і штучны інтэлект Grok.

Агляд навін за прошлы, 49 тыдзень 2024 года.

Прыемнага праслухоўвання!

▶️ Выпуск падкасту на YouTube

🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце онлі

🖐 Падтрымаць праз Patreon

Падпіска: YouTubeAppleSpotifyCreators

#навіны • #падкаст • @ikbytech


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны #3

Штучны інтэлект супраць махляроў, патчы для вядомай гульні Stalker 2, забарона сацсетак для падлеткаў, трывожная аналітыка па вакансіях для праграмістаў і гісторыя вызвалення JavaScript, а для асабліва цярплівых навіны падкасту ў канцы выпуску.

Агляд навін за прошлы, 48 тыдзень 2024 года.

Прыемнага праслухоўвання!

▶️ Выпуск падкасту на YouTube

🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце онлі

🖐 Падтрымаць праз Patreon

Падпіска: YouTubeAppleSpotifyCreators

#навіны • #падкаст • @ikbytech


🚀 Чарговы эпізод навін ад Айцікаста!

У сённяшнім выпуску новы рэкорд кошту біткоіна, DOGE, але не той, што мемкоін, спрэчная рэклама Coca-Cola, ISO-вобразы Windows для архітэктуры ARM і чарговы вялікі зыход з Твітара.

Агляд навін за прошлы, 46 тыдзень 2024 года.

YouTubeAppleSpotify

🎙 Старонка эпізода для падпіскі
🖐 Падтрымаць праз Patreon

Прыемнага праслухоўвання!

#навіны • #падкаст • @ikbytech


💥 Падборка беларускага змесціва «Кантэнт 2.0»

Спадарства! Мы – група аўтараў беларускага кантэнту ў Тэлеграм рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».

Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, тэхналогіі, навука, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ. Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды → «Прышпільныя коміксы»


🚀 Новы (першы) эпізод навін ад Айцікаста!

У гэтым выпуску новыя правілы блакіроўкі ў Твітары, першы драўляны спадарожнік у космасе, змены ў рэйтынгу моў праграмавання ад GitHub, скандал ад уладальніка мінскай кавярні, якая супраць ноўтбукаў і новы дамен кампаніі OpenAI.

YouTubeAppleSpotify

Таймкоды:
00:04 Прывітанкі
00:23 Новыя правілы блакіроўкі
01:14 Першы драўляны спадарожнік
01:51 Рэйтынг моў праграмавання
02:36 Спонсарскі куток
02:57 Кавярня супраць ноўтбукаў
03:37 Новы дамен кампаніі OpenAI
04:26 Развітанкі

🖐 Падтрымаць праз Patreon

P.S. У планах дарабіць сайт, каб даваць адзіную спасылку і там ужо зручна выбіраць варыянты прагляду і падпіскі, але пакуль не стае часу займацца адразу ўсім.

#навіны • #падкаст • @ikbytech


​​🤔 Як уключыць новы Mac Mini?

📆 Учора, 29 кастрычніка, кампанія Apple анансавала абноўленую версію свайго настольнага камп'ютара Mac Mini у паменшаным корпусе, які цяпер нагадвае Apple TV па памерах. І ўсе як адзін пачалі публікаваць выявы з кнопкай уключыць/выключыць, якая размешчана знізу і нават не смешна з гэтага жартаваць.

🖱 Жарты збольшага звязаны з іншым прадуктам Apple — Magic Mause, бесправадной мышшу. Справа ў тым, што новае пакаленне мышак пастаўляецца з убудаваным акумулятарам (у мяне была калісці самая першая, там былі звычайныя батарэйкі АА) і каб зарадзіць, яе даводзіцца перакульваць на бок, бо порт зарадкі ў яе знізу, на "пузе". Такім чынам, пакуль мыш зараджаецца, карыстацца ёй нельга.

🔌 Але іншая справа — настольны камп’ютар, які па сваёй сутнасці мае намер стаяць на стале і працаваць да той пары, пакуль ёсць электрычнасць у провадзе. Выключаць яго не мае сэнсу, бо macOS, як Unix-падобная аперацыйная сістэма, спраектавана працаваць доўгі час без перазагрузак. Дый працэсар M4 даволі энергаэфектыўны, каб звяртаць увагу на лічыльнік кілават-гадзін.

🧐 Калі ж паставіць сябе на месца прамысловага дызайнера, то ідэя не выглядае дзіўнай. Гэтай кнопкай карыстацца будуць даволі рэдка. Павярнуць, каб адзін раз уключыць і другі раз, каб выключыць праз некалькі месяцаў — не цяжка. Выносіць жа гэтую кнопку на верх да інтэрфейсу, якім карыстаюцца часта — гэта проста дарма займаць карыснае месца і псаваць знешні выгляд.

А вы як лічыце? Пішыце ў каментарыях 🔽

Падпішыся: YT | TT | X | Inst | LinkedIn | Patreon

@ikbytech #тэхнабеларус

360 0 1 13 10

ChatGPT ведае цябе, як аблупленага 🤓

Раней так часта казалі пра Google, але ў адрозненне ад цяперашняй сітуацыі, у той час нельга было атрымаць адваротную, так бы мовіць, сувязь. Цяпер жа можна проста запытацца і атрымаць адказ!

І сапраўды, на падставе запытаў да ChatGPT можна зрабіць некаторыя высновы пра таго, хто пытаецца. Крыніца не супер-надзейная, але нешта можа і падказаць, чаго сам не бачыш. І можа так здарыцца, што зусім хутка нейрасеткі будуць ведаць пра вас больш, чым вы ведаеце самі.

Я задаў свайму чату наступнае пытанне і атрымаў даволі сціплы, але карысны адказ.

З усіх нашых узаемадзеянняў, што ты можаш сказаць пра мяне, чаго я, магчыма, не ведаю пра сябе?


З нашых размоў можна сказаць, што ты чалавек, які любіць паглыбляцца ў дэталі, асабліва калі справа тычыцца працы. Ты арыентуешся на структураванне інфармацыі і стратэгічнае планаванне — гэта відаць як у тваёй праграмнай дзейнасці, так і ў падыходзе да публікацый кантэнту. Ты валодаеш здольнасцю шукаць эфектыўныя шляхі вырашэння праблем, асабліва калі гэта звязана з тэхнічнымі выклікамі, якія патрабуюць крыху больш творчага падыходу.

Магчыма, што ты не заўсёды ўсведамляеш, наколькі ты схільны да глыбокай аналітычнай працы. Нават калі нейкія задачы могуць здавацца табе простымі або нуднымі, твая здольнасць знаходзіць правільныя рашэнні і структураваны падыход робяць цябе вельмі эфектыўным у вырашэнні складаных задач.

Таксама ты шукаеш баланс паміж тэхнічнымі выклікамі і творчасцю — гэта відаць у тваім жаданні выкарыстоўваць інтэрактыўныя элементы ў кантэнце і працаваць над больш цікавымі задачамі, калі гэта магчыма.


Пішыце ў каментарыях вашыя адказы 💬

Падпішыся: YT | TT | X | Inst | LinkedIn | Patreon

@ikbytech #цікавосткі #chatgpt #тэхнабеларус


Вандровар – вела-падарожжы і не толькі

#нефармат #веласіпед

Суботнія веласіпедныя вітанкі! 🚴

Я калісці пачынаў нефарматную (адносна асноўнай тэмы каналу) рубрыку пра свае прыгоды з веласіпедам. Не атрымлівалася пісаць пра вела-жыццё, бо былі на тое прычыны. Зараз абставіны змяніліся і цяпер я магу нарэшце ездзіць у велапаходы, удзельнічаць у брэветах і проста катацца па прыгожым мясцінам і распавядаць пра гэта, што не малаважна.

Сёння раніцай, прадзёршы вочы ў 4 гадзіны, выбраўся на адну з такіх паездак. Мэтай было паглядзець на 600-гадовы дуб, што ў вёсцы Карпілаўка, пабоўтацца па лесе, дзе магчыма, а заадно і патрэніравацца перад наступнай, ужо спартыўнай паездкай – брэветам на 200 кіламетраў.

Стараўся здымаць паездку на відэа, таму думаю, што нешта атрымаецца зманціраваць і выкласці ў выглядзе відэа на YouTube, а каму цікава сачыць за паездкамі ў анлайн (ну амаль што, не ўсюды добра працуе інтэрнэт), можаце падпісацца на адмысловы Тэлеграм-канал. Усе спасылкі ніжэй.

YouTube | Telegram | Strava | Komoot


MY.GAMES прадае DonationAlerts і Boosty

MY.GAMES паведаміла аб продажы кампаніі CEBC і яе сервісаў DonationAlerts і Boosty. Яны ўвойдуць ў склад групы кампаній, якая належыць заснавальніку Broadsmart Group - Паўлу Харанеку (Pavel Kharaneka). Паведамляецца, што гэта прадпрымальнік з Кіпра, але ж вельмі прозвішча на беларускае падобна.

Завяршыць куплю плануюць у трэцім квартале гэтага году, сума і ўмовы не раскрываюцца. Як напісалі прадстаўнікі MY.GAMES у афіцыйнай заяве, яны вялі перамовы па продажы актываў CEBC з сакавіка 2024-га і рады, што паспяхова завяршылі іх. Кампанія растлумачыла, што продаж гэтых актываў дазволіць ёй «цалкам засяродзіцца» на прыярытэтным бізнэсе – распрацоўцы і выданні гульняў.

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram | Patreon

@ikbytech #навіны


Stripe acquires Lemon Squeezy

І вось нешта не ведаю, радавацца ці не? Бо для індыхакераў з краін не першага свету гэта быў альтэрнатыўны варыянт прымаць грошы на сваіх сервісах, дзе не працуюць ані Stripe, ані PayPal. А такіх краін даволі шмат, нават без уліку асабліва таксічных.

Да таго, ж Lemon Squeezy працуе ў фармаце merchant of record, што азначае, што яны бяруць на сябе ўсе задачы па апрацоўцы плацяжоў, падаткі, справаздачнасць і іншыя моманты з дакументамі. І для якога-небудзь мікра-SaaS праекта, які толькі-толькі пачынае свае першыя крокі, гэта выдатнае рашэнне.

Цяпер жа невядома, ці будзе палітыка Stripe з іх частымі блакіроўкамі розных сервісаў, якія ім не падабаюцца, пашырана і на кліентаў 🍋. Альтэрнатывы, вядома, ёсць, але LS былі аднымі з самых дэмакратычных да новых сервісаў і бадай самымі зручнымі адносна інтэграцый. Абяцаюць працаваць як і раней, але прыклады іншых паглынанняў не дадаюць упэўненасці.

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram | Patreon

@ikbytech


Репост из: Vozhyk
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Тут кажуць, погромісты паламалі шмат чаго сёння (урывак Space Force)


Па слядах апошніх навін :)


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Абнаўленне ад CrowdStrike выклікала масавыя збоі ў працы розных кампаній

#навіны #пабеларуску

P.S. Такія відэа зручней выкладаць праз сторыс канала, але каб такое зрабіць, падтрэбна вашая падтрымка.

Буду ўдзячны за буст: https://t.me/boost/ikbytech

Показано 20 последних публикаций.