Репост из: HARBACEVIČ
ЦІ ПАДАСЦЁ ВЫ ІМ РУКУ?, — газета "На страже" спрабуе ў астракізм і кляйміць супрацоўнікаў, што сыходзяць са службы пасля падзей 9-12 жніўня. "Ці можна зразумець і патлумачыць здраду інтарэсам службы людзьмі ў пагонах? Тымі, хто дрыжачым голасам зачытваў словы прысягі, абяцаючы старэйшым таварышам і родным не дрогнуць пры любых цяжкасцях, а калегам — што б ні здарылася, прыкрыць іх спіны. Выходзіць, усё ж такі зламаліся, або ад пачатку не былі гатовы да выпрабаванняў на цвёрдасць, сілу характара і перакананняў".