CO-DOC: новыя відэа сумеснага праекта цэнтра "Жывая Бібліятэка" і Collabex.🌿
1. Ірына Лукашэнка і Вольга Мжэльская – суарганізатаркі беларускай культурнай установы Artonist.
Мы абмеркавалі планы Артаніста на вясну-лета і змены ў іх, выкліканыя пандэміяй. Таксама пагаварылі пра тое, колькі часу культурным установам Беларусі спатрэбілася, каб аб'яднаць намаганні і знайсці шляхі для выратавання праектаў і дзеячаў мастацтва, якія апынуліся ў крызісным становішчы.
Аб місіі культурнай установы, аб чаканнях і надзеях Ірыны і Вольгі – у гэтай натхняльнай і сумленнай размове CO-DOC.
2. Наста Базар – актывістка і маці дваіх дзяцей.
Паразмаўлялі з Настай пра тое, як сябе паводзіць, калі стары рэжым дня (дзеці ў школу, бацькі на працу) раптоўна змяніўся на сітуацыю, калі бацькі пастаянна знаходзяцца з дзецьмі ў адным доме. А таксама абмеркавалі перспектывы і развіццё хатняй і анлайн адукацыі.
Гэта заключныя эпізоды праекта CO-DOC. Мы, як і героі эпізодаў, спадзяемся, што чалавецтва зможа адолець пандэмію, і ўзаемасувязі паміж людзьмі працягнуць развівацца як анлайн, так і афлайн, без кантэксту пагрозы здароўю.
Беражыце сябе і будзьце здаровымі! 🤗