Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

@humanlibraryby Нравится 1

Суполка "Жывая Бібліятэка" | Сообщество "Живая Библиотека"
🤍 Тут знойдзеце цікавыя тэсты і інфармацыйныя артыкулы
🤍 Здесь найдёте интересные тесты и информативные статьи
Фірмовыя сцікеры https://t.me/addstickers/HumanLibraryBelarus
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Книги
Добавлен в индекс
05.02.2018 22:01
реклама
Беларуский Телеграм
Каналы, группы, боты и стикерпаки Беларуси.
TGAlertsBot
Мониторинг упоминаний ключевых слов в каналах и чатах.
SearcheeBot
Ваш гид в мире Telegram-каналов
302
подписчиков
~360
охват 1 публикации
~46
дневной охват
~2
постов / нед.
119.2%
ERR %
1.59
индекс цитирования
Репосты и упоминания канала
44 упоминаний канала
0 упоминаний публикаций
11 репостов
Смак падарожжаў
AGREGATAR.COM
AGREGATAR.COM
AGREGATAR.COM
Палявая пошта
Будзь актыўным
AGREGATAR.COM
Твои возможности 💎
Твои возможности 💎
AGREGATAR.COM
Беларускі піонэр
Белліт
Паляўнічы на вершы
Беларуский Телеграм
Праўда VS Міф
МАЯ СВАБОДА
Невядомая мова
У Менску не сумна!
Арт Сядзіба
Профсоюз РЭП
Варушыся!
Legalize Belarus News
Твои возможности 💎
Думаць Беларусь
Вікіпэдыя
Думаць Беларусь
Беларускі піонэр
Natatnik
Natatnik
Natatnik
Natatnik
Natatnik
Natatnik
Natatnik
Каналы, которые цитирует @humanlibraryby
Экодом
Экодом
profiweek.by
Смак падарожжаў
profiweek.by
dobra.today
dobra.today
Твои возможности 💎
CityDog.by
MAKEOUT
CityDog.by
MAKEOUT
Зелёный портал
Варушыся!
Natatnik
MAKEOUT
Natatnik
CityDog.by
Legalize Belarus News
Твои возможности 💎
Гуманизм, вашу мать!
CityDog.by
Natatnik
Natatnik
CityDog.by
Natatnik
Новы Час
Natatnik
CityDog.by
Не благодари.
CityDog.by
Citydog.by
CityDog.by
Natatnik
Natatnik
Журнал
Журнал
Журнал
Natatnik
Natatnik
Журнал
Журнал
Журнал
CityDog.by
Последние публикации
Удалённые
С упоминаниями
Репосты
♻️ Што трэба абавязкова паспець за выходныя? Запісацца на бясплатны анлайн-курс «ЭКААКТЫВІЗМ. ПАЧАТАК» ад Экадома!

⚡️На анлайн-курсе «ЭКААКТЫВІЗМ. ПАЧАТАК» з вамі падзеляцца сваімі ведамі, вопытам, алгарытмамі дзеянняў, натхняць гісторыямі рэальных кейсаў і пакажуць на прыкладах, як вырашаць экапраблемы свайго горада і ўплываць на яго развіццё.

👀 Для каго?
Беларусаў і беларусак, якім важна разабрацца ў вырашэнні экапраблем.

💡У праграме курса:
• Экаактывізм, і наколькі экалагічныя праблемы — наша зона адказнасці.
• Інструменты актывіста — ад зваротаў грамадзян да інфакампаніі. Экалагічнае заканадаўства — нацыянальнае і міжнароднае.
• Гісторыі поспеху, дзе актывісты_кі змаглі дамагчыся абароны сваіх экаінтарэсаў.
• Стратэгіі па рашэнні экалагічных праблем.
• Экарух Беларусі — ці ёсць ён цяпер, чым займаюцца арганізацыі, іх роля і месца ў Беларусі.

➡️ Падрабязнасці тут
📍 Форма рэгістрацыі па спасылке
*Колькасць месцаў абмежавана.

Дэдлайн: 05.12.2021

💚 Экадом
Читать полностью
♻️ Што трэба абавязкова паспець за выходныя?Запісацца на бясплатны анлайн-курс «ЭКААКТЫВІЗМ. ПАЧАТАК» ад Экадома!

На анлайн-курсе «ЭКААКТЫВІЗМ. ПАЧАТАК» падзелімся сваімі ведамі, вопытам, алгарытмамі дзеянняў, натхнім гісторыямі рэальных кейсаў і пакажам на прыкладах, як вырашаць экапраблемы свайго горада і ўплываць на яго развіццё.

👀Для каго?
Беларусаў і беларусак, якім важна разабрацца ў вырашэнні экапраблем.

💡У праграме курса:
• Экаактывізм, і наколькі экалагічныя праблемы — наша зона адказнасці.
• Інструменты актывіста — ад зваротаў грамадзян да інфакампаніі. Экалагічнае заканадаўства — нацыянальнае і міжнароднае.
• Гісторыі поспеху, дзе актывісты_ткі змаглі дамагчыся абароны сваіх экаінтарэсаў.
• Стратэгіі па рашэнні экалагічных праблем.
• Экарух Беларусі — ці ёсць ён цяпер, чым займаюцца арганізацыі, іх роля і месца ў Беларусі.

Падрабязнасці: https://ecohome.ngo/course
Форма рэгістрацыі: https://forms.gle/vrD8khvwmfeMbWS17
*Колькасць месцаў абмежавана.


💚Экадом
Читать полностью
🔥 Суполка “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з БНМС "РАДА" запускае курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў(ак) мерапрыемстваў “ALL Inclusive”.

Мэта курса — расказаць арганізатар(кам) рознага тыпу імпрэз пра патрэбы сацыяльна ўразлівых груп і навучыць метадам уключэння іх у сваю працу 🤍

Што будзе?

✔ Вы даведаецеся, як вывучаць патрэбы сваіх мэтавых аўдыторый;

✔ Вы зразумееце, як прыцягнуць на свае імпрэзы новых людзей;

✔ Вы зможаце з дапамогай нашых экспертаў(ак) падрыхтаваць і рэалізаваць праграму па ўключэнні інклюзіўнага падыходу ў сваю працу.

Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць арганізаваны ў студзене-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі ўдзельнікам(цам) будуць давацца хатнія заданні. 

❗ Для навучання на курсе трэба запоўніць форму рэгістрацыі па ссылцы ніжэй да 30 лістапада ўключна. Не пазней за 6 снежня вы атрымаеце адказ на пазначаную ў анкеце пошту. 
Читать полностью
💫 Ужо не першы год з 9 лістапада (гадавіна Крыштальнай ночы — сімбала пачатку трагедыі Халакоста) па 16 лістапада (Міжнародны дзень Талерантнасці) каманда Human Constanta разам з іншымі праваабарончымі і некамерцыйнымі арганізацямі ладзіць Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць дыскрымінаціі і нянавісці.

Мы запрашаем вас на мерапрыемствы ў межах Тыдня за роўнасць і інклюзію. Большасць івэнтаў будуць праводзіцца анлайн і будуць даступныя людзям з любых гарадоў! Апісанне мерапрыемстваў і рэгістрацыю можна знайсці па спасылцы ніжэй ⬇️
Читать полностью
(Пера)запуск!

Чый? Каманды " Жывая Бібліятэка"!

Нашы дарагія падпісчыкі і падпісчыцы, мы з вялікай-вялікай радасцю паведамляем, што каманда "Жывой Бібліятэкі" (пера)запускае сваю працу 🥳

На жаль, у жніўні гэтага года Цэнтр "Жывая Бібліятэка" быў ліквідаваны па рашэнні ўладаў. Мы былі вымушаныя спыніць сваю працу на некалькі месяцаў. І вось зараз, пераадолеўшы выгаранне, апатыю і іншыя цяжкасці, мы вярнуліся да вас з новымі сіламі і энергіяй.

Нягледзячы на ўсе складанасці, мы заўсёды былі і будзем камандай. І зараз наша каманда (пера)запускаецца ў фармаце Суполкі "Жывая Бібліятэка". 

Мы працягваем падтрымліваць і прасоўваць роўнасць, недыскрымінацыю, талерантнасць і інклюзію ў беларускім грамадстве!
😍 9
❤ 25
💣 3
Читать полностью
(Пера)запуск!

Чый? Каманды " Жывая Бібліятэка"!

Нашы дарагія падпісчыкі і падпісчыцы, мы з вялікай-вялікай радасцю паведамляем, што каманда "Жывой Бібліятэкі" (пера)запускае сваю працу 🥳

На жаль, у жніўні гэтага года Цэнтр "Жывая Бібліятэка" быў ліквідаваны па рашэнні ўладаў. Мы былі вымушаныя спыніць сваю працу на некалькі месяцаў. І вось зараз, пераадолеўшы выгаранне, апатыю і іншыя цяжкасці, мы вярнуліся да вас з новымі сіламі і энергіяй.

Нягледзячы на ўсе складанасці, мы заўсёды былі і будзем камандай. І зараз наша каманда (пера)запускаецца ў фармаце Суполкі "Жывая Бібліятэка". 

Мы працягваем падтрымліваць і прасоўваць роўнасць, недыскрымінацыю, талерантнасць і інклюзію ў беларускім грамадстве!
Читать полностью
Вітаем!

Сёння мы пабачылі хвалю ліквідацыі НКА, у ліку якіх апынуўся і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка".

Мы ведаем і разумеем, што такім чынам прыцягваецца працэс ціску на грамадзянскую супольнасць. Гэта барацьба з арганізацыямі, якія сваёй дзейнасцю дапамагаюць людзям і змяняюць гэты свет да лепшага.

Мы больш чым установа! Мы - каманда і мы працягваем сваю працу.

Наша каманда перажыла вялікую гісторыю, якую мы не плануем спыняць толькі таму, што будзем ліквідаваны як юрыдычная асоба.

Працуем далей!
Читать полностью
🌷 Ініцыятыва Youth for You І Грамадзянскі форум падрыхтавалі для вас чарговы семінар з серыі "Медыяпісьменнасць і інфармацыйная гігіена".

✨ 17 ліпеня ў Мінску мы пагаворым аб тым, чаму важна развіваць крытычнае мысленне, як аналізаваць навіны, дзе крыецца маніпуляцыя і як не трапіць на кручок маніпулятараў, а таксама раскажам аб функцыянаванні ў краіне першай фактчэкінгавай групы.

Чытайце падрабязнасці і рэгіструйцеся тут 👇

https://azbukamedia.by/eshhe-bolshe-znanij-i-shire-geografija-ocherednoj-trening-po-mediagramotnosti-projdet-v-minske/
Attached file
Читать полностью
🔥 У вас ёсць свая прастора для правядзення мерапрыемстваў або вы працуеце/з’яўляецеся валанцёрам_кай у такім месцы? Тады мы маем да вас просьбу!

Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін 👌

Пасля збору інфармацыі мы прааналізуем атрыманыя адказы, падвядзём вынікі, што дапаможа палепшыць якасць і дасяжнасць вашых мерапрыемстваў/прастораў, і вырашым, як забяспечыць вашым наведвальнікам і наведвальніцам добры настрой.

🌿 Анкета падыходзіць для любых устаноў і прастораў (музей, бар, пляцоўка, зал, офіс і інш.). Важны менавіта той момант, каб у вашай прасторы ладзіліся мерапрыемствы.

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных людзей, якія маюць прастору, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты 💫

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-place
Читать полностью
🍓 Вітаем вас, аматары і аматаркі мерапрыемстваў! Мы маем для вас нешта цікавае!

Калі вы сутыкаецеся з нейкімі нязручнасцямі/складанасцямі пры наведванні мерапрыемстваў і/або маеце любыя дадатковыя патрэбы (напрыклад, калі ў вас ёсць інваліднасць, парушэнні слыху, зроку, мабільнасці, вы чалавек сталага веку, маці/бацька малых дзяцей, маеце патрэбу ў пэўнай ежы або вы ЛГБТК+ асоба і інш.), то мы вельмі чакаем вашага ўдзелу!

Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін 💫

🌱 Пасля збору інфармацыі мы прааналізуем атрыманыя адказы, падвядзём вынікі, што дапаможа палепшыць якасць мерапрыемстваў і прастораў, каб вам было камфортна там прысутнічаць. 

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных аматараў/к, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты 🤗

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-people
Читать полностью
💥 Вы арганізатар_ка мерапрыемстваў? Мы маем для вас прапанову!

🕊 Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін.

Пасля гэтага мы прааналізуем адказы на анкеты, падвядзём вынікі. Гэта дасць магчымасць спрасціць арганізацыю вашых мерапрыемстваў, прыцягне да іх увагу людзей з розных сацыяльных груп, што, у сваю чаргу, дапаможа вам выйсці на новы ўзровень арганізацыі імпрэз. Таксама мы абавязкова адкажам на пытанні, якія вы пазначыце ў анкеце! 💙

Анкета адпавядае інтарэсам арганізатараў_ак любых мерапрыемстваў (спартыўных, адукацыйных, культурных, забаўляльных) з адкрытым або платным доступам, разлічаных на любую колькасць людзей.

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных арганізатараў_ ак, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты 🤗

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-org
Читать полностью
🌸 30 траўня ў межах тыдня "Твая прафесійная адукацыя", які ладзіцца пры фінансаванні Еўрапейскага саюза, прайшла анлайн Жывая Бібліятэка!

5 Жывых Кніг, спецыялістаў і спецыялістак, распавялі пра сваю адукацыю: пра вучобу ў ліцэі або каледжы, пра першы досвед працы, давалі парады школьнікам і школьніцам, якія шукаюць свой прафесійны шлях і любімую справу, а таксама разам з Чытачамі і Чытачкамі разбуралі стэрэатыпы аб прафесійнай адукацыі ў Беларусі!

🤍 Вялікі дзякуй усім Кнігам, Чытачам і Чытачкам, што былі з намі на Жывой Бібліятэцы!

Тыдзень праходзіў з 24 па 30 траўня ў межах праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Больш пра Тыдзень вы можаце даведацца на сайце http://profiweek.by/ альбо ў Instagram, YouTube, Telegram.

Больш інфармацыі пра фармат «Жывой Бібліятэкі» вы знойдзеце на нашым сайце. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да нас у ВК, FB, Instagram, Twitter альбо на пошту human.library.belarus@gmail.com 🌿
Читать полностью
Рэкамендуем вам канал Смак падарожжаў

🤍 Хуткія навіны для тых, хто падарожнічае
🤍 Умовы ўезду ў розныя краіны
🤍 Цікаўнасці і карысначці

Мова канала: беларуская❗️

Падпісвайцеся на канал https://t.me/smakvoli
💫 Жыццё – гэта цікавае падарожжа. Бесперапынны шлях, на якім Ты знаёмішся з Новым, а новае сустракае Цябе. Табе неабходна інтэграваць вопыт, баразніць прасторы і знайсці Сваё месца. Але не ўсюды Цябе могуць быць рады. Ты шукаеш Сваё месца адчайна займальна, засцерагаючы Сябе, або страціўшы надзею. Мы самі ёсць Мы, Мы самі і ёсць Новае. Так згуляем ж на кантрастах!

Р.S. ЛАРП можа быць трыгерным для асоб, якія перажылі ці перажываюць індывідуальны вопыт!

🔴 Калі: 6 чэрвеня 2021
🔴 Час: 14:00 - 17:30
🔴 ЛАРП будзе адбывацца ў Менску. Больш дакладна месца паведамім ў пiсьме пасля рэгістрацыі.

❗ Рэгістрацыя абавязковая, каб мы разумелi, якiм чынам будаваць ЛАРП! Калі ласка, запаўняйце форму толькі ў тым выпадку, калі ўпэўненыя, што ў вас атрымаецца прыйсці ⬇️

Больш інфармацыі вы можаце знайсці на сайце: https://humanlibrary.by. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту humanlibraryby.info@gmail.com і ў сацыяльных сетках 🤗
Читать полностью
🌿 Зараз стартуе рэгістрацыя на першы паблік-ток у дыскусійным клубе "Я феміністка"!

Тэма першай сустрэчы: "Фемінізм і беларускае грамадства: ці гатовыя адзін для аднаго?”

Разам з вамі будуць абмеркаваны такія пытанні, як:
▫ Што значыць паняцце " фемінізм”
▫ Чым займаюцца сучасныя феміністкі
▫ Ці складана быць феміністкай у сучасным грамадстве
▫ Гендэрная дыскрымінацыя ў фактах і лічбах
▫ Фемінізм і мужаненавістнічства: стэрэатып ці праўда.
▫ Пагаворым пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны кожны дзень, пра вытокі стэрэатыпаў і чаму фемінісцкі рух павінен працягваць сваю дзейнасць у 21 стагоддзі.

Не забывайце, што вы таксама можаце задаць свае пытанні і падзяліцца сваім меркаваннем і вопытам разам з намі.

Дата: 29 мая
Час: 17:00 - 19:30
Месца: мы паведамім пазней зарэгістраваным удзельнікам

❗ Удзел у мерапрыемстве бясплатнае, але абавязковая рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdES1EqgFlarpY7mVrRaTWGMhoohUwkAFLqD1tCjuhNoPmptw/viewform
Читать полностью
🌿 30 траўня мы ладзім Жывую Бібліятэку ў межах тыдня «Твая прафесійная адукацыя», які ладзіцца пры фінансаванні Еўрапейскага саюза. Падзея будзе прысвечана таму, як знайсці прафесію па душы.

Фармат Жывой Бібліятэкі дае магчымасць наўпрост пагутарыць з людзьмі (Кнігамі), чые жыццёвыя каштоўнасці і зацікаўленасці істотна адрозніваюцца ад агульнапрынятых. 10 герояў і гераінь розных спецыяльнасцяў раскажуць аб сваёй кар'еры з зачынам, кульмінацыяй і развязкай, пасля чаго будуць гатовыя адказаць на вашы самыя адкрытыя пытанні аб адукацыі і працы пасля каледжа або ліцэя.

🔴 Калі: 30 траўня з 14:00 да 18:30.
🔴 Дзе: Zoom
🔴 Рэгістрацыя абавязковая
🔴 Канец рэгістрацыі: 29 траўня ў 23:59.

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

Тыдзень праходзіць з 24 па 30 траўня ў межах праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі» пры фінансаванні Еўрапейскага саюза. Больш пра Тыдзень даведвайцесь на сайце альбо ў IG, YouTube, TG.
Читать полностью
🤍 У 2020-ы наш Цэнтр уваходзіў з натхненнем і вялікімі планамі. Мы планавалі праводзіць працу ў Мінску і вандраваць па Беларусі з велічэзнай колькасцю цікавых фарматаў і ініцыятыў.

І нягледзячы ні на што, мы перажылі гэты год і нават зрабілі гэта досыць паспяхова! 💫

Тое, што вы прачытаеце ў нашай справаздачы, — гэта вынік працы каманды Цэнтра. Прыхільнікі і Прыхільніцы, валанцёры і валанцёркі зрабілі ў 2020 нешта большае, чым проста выканалі сваю працу. Наша каманда не проста выжыла ў віры 2020. Мы пераўвасобіліся ў нейкай іншай якасці каманды: мы больш не баімся змен і выклікаў, гнутка падыходзім да планаў і працы, не панікуем, больш уважліва ацэньваем свае сілы, мы ўмеем падтрымаць адно аднаго патрэбнымі словамі ў самыя складаныя моманты, мы шчырыя, адкрытыя і гатовыя да чаго заўгодна, калі мы разам.

Чытаць нашу справаздачу можна на сайце! Вы чытайце, а мы будзем працаваць далей 🤗
Читать полностью
🏳️‍🌈 Сёння, 17 мая, свет адзначае Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй.  Роўна 31 год таму, 17 мая 1990 года, Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя (СААЗ) выключыла гомасэксуальнасць са спісу псіхічных расстройстваў.

У нашым новым артыкуле мы закранем важную для нашага грамадства тэму: жыццё і дзейнасць ЛГБТКІАП+ людзей у Беларусі.

У 2021 годзе Цэнтр "Жывая Бібліятэка" далучыўся да святкавання Сусветнага дня нулявой дыскрымінацыі і правёў Zero Discrimination Week — тыдзень, напоўнены падзеямі, прысвечанымі барацьбе з дыскрымінацыяй. У прыватнасці, адной з такіх падзей сталі прамыя эфіры, праведзеныя Асамблеяй НДА Беларусі і Беларускім нацыянальным моладзевым саветам "РАДА". У ходзе эфіраў спікерамі і спікеркамі падымаліся шматлікія важныя для нашага грамадства тэмы: дыскрымінацыі, жыцця ў рэгіёнах, лукізму, фемінізму і гэтак далей 🍭

А больш інфармацыі па гэтай тэме можна знайсці на нашым сайце 💫
Читать полностью
Школа Экаактывізму "Зялёная будучыня" ад "Зялёнай сеткі" вяртаецца!

✅ Што: школа Экаактывізму "Зялёная будучыня", афлайн-семінары, "зялёныя гульні", "Зялёны марафон" у змешаным фармаце і тыднёвы экакэмп на прыродзе.

✅ Калі старт: 21 мая 2021 года, 18 мая-дэдлайн падачы заявак.

✅ Хто можа прыняць удзел: жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі, каму ад 18 да 30 гадоў, каму не ўсё роўна, і хто хоча паўплываць на вырашэнне экалагічных праблем свайго двара, горада, і заадно знайсці аднадумцаў.

✅ Хто вучыць: спікеры Марыя Сума і Міхаіл Дарашэвіч, фасілітатар Алена Лугаўцова, гейм-майстар Любоў Бардаўская, каардынатар кампаніі "Гарадскі ляснічы" Ігар Корзун.

✅ Працягласць: з 21.05 па 11.07.2021.

✅ Удзел бясплатны.

🔴 Рэгіструйцеся http://bit.ly/shea2021

🔴 Больш падрабязная інфармацыя аб праграме ШЭА https://greenbelarus.info/calendar/shkola-ekoaktivizma-vozvrashchaetsya-podavayte-zayavki-do-18-maya

#ШЭА # Школаэкаактывізму # ШЭА2021
Читать полностью