🤩 310 год таму, 25 лістапада 1714 года, у вёсцы Мітраполь (цяпер у складзе Навагрудку) нарадзіўся філосаф, езуіт і архітэктар Тамаш Жаброўскі
6 жніўня 1734 г. ўступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме, пазней — на філасофскім (1735—1738) і тэалагічным (1740—1744) факультэтах Віленскай акадэміі. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Ілуксцінскім калегіуме (1745—1746), быў прэфектам будаўніцтва ў Бабруйску (1746) і прафесарам філасофіі ў Крожах (1746—1748). Займаў пасады міністра і прэфекта будаўніцтва ў віленскім навіцыяце (1748—1750). У Вене і Празе вывучаў матэматыку, фізіку, астраномію і архітэктуру (1750—1752).
Пасля вяртання на Радзіму працаваў у Віленскай акадэміі (1752—1758), дзе рэарганізаваў выкладанне матэматыкі, стварыў кабінет эксперыментальнай фізікі і астранамічную абсерваторыю, сам выкладаў дакладныя навукі. У 1752 г. атрымаў ступень магістра філасофіі. Паводле яго плана была пабудавана астранамічная абсерваторыя ў стылі ракако, сродкі на якую прадаставіла Альжбета Пузыня-Агінская. Некаторы час выкладаў у Полацку.
Асноўныя архітэктурныя працы: езуіцкі касцёл у Бабруйску (1745—1746), перабудова касцёлаў св. Ігнація і св. Яна ў Вільні, касцёла ў Ілуксце, інтэр’ер кальвінскага збору ў Жодзішках, праект касцёла бенедыкцінак у Крожах, палац Агінскага ў Гануце. Кіраваў будаўніцтвам Полацкага калегіума.
Памёр у 1758 годзе ў Вільні. Засталіся рукапісы лекцый па логіцы і матэматыцы.