89 гадоў таму ў Гродне ўрачыста адсвяткавалі 400-годдзе Стэфана Баторыя. Свята доўжылася два дні - 25-26 лістапада 1933 года. Тады горад наведаў тагачасны прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі.
Прэзідэнта сустрэлі на левым беразе Нёмна ў пачатку вул. Ліпавай (цяпер Гарнавых) і павезлі ў цэнтр на плошчу Баторыя. Там Масціцкага павіталі хлебам і сюллю, гарматы далі ўрачысты салют, перад прэзідэнтам прамаршыравалі вайскоўцы. У іх шэрагах былі ў тым ліку будучыя героі Другой Сусветнай вайны Клеберг і Мачак, а яшчэ генерал Багатырэвіч, якога пазней расстралялі ў Катыні.
Пасля мерапрыемствы перанесліся на Стары замак. На фота бачна момант адкрыцця шыльды ў гонар Стэфана Баторыя, якая правісела толькі шэсць гадоў - яе знялі новыя савецкія ўлады ў 1939-м. Пасля адкрыцця шыльды адбылося кароткае пасяджэнне Камітэту адбудовы Старога Замка, які вырашыў правесці рэстаўрацыю палаца да гадавіны смерці Баторыя ў 1936. Наіўна сёння гэта чытаць, бо цяжка сказаць, ці адрэстаўруць Стары замак хаця б да 2036 года.
У гродне захавалася яшчэ адна шыльда ў гонар Баторыя, таксама ўсталяваная ў 1933 годзе. Яна вісіць на былой школе імя Баторыя - сёння гэта гуманітарны каледж. Але прачытаць, што на ёй напісана, у вас не атрымаецца - саветы не змаглі яе ададраць ад сцяны, таму проста пазбівалі ўсе літары.