HOSCIECHKA


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Еда и кулинария


Рr-менеджэр беларускай гісторыі🌠
Толькт тут крутыя анёлкі Беларусі😘

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Усё ў беларускай астралогіі залежыць ад рэальнага моманту😉

1️⃣ Калі зорка, з якой асацыяваўся чалавек, побач з месяцам, то хутка смерць.

2️⃣ На Каляды дзяўчыны глядзелі з якога боку ляціць зорка. Значыцца, адтуль і будучы муж прыбяжыць.

Калі што, то на вёсках жылі "планетнікі". Лічылася, што яны могуць кіраваць надвор'ем😉 Вельмі моцна хацела бы з імі паразмаўляць... А пакуль у мяне мроя ўбачыць на ўласныя вочы беларускага далмана!

549 0 2 12 44

Дарэчы, я расла ў атмасферы беларускай астралогіі😅 У мяне бабуля ў гэтым добра разбіралася.

Напрыклад, калі ў Глыбокім я з бацькамі пераязджала, бабуля сказала: патрэбна пераночыць ў новай кватэры на поўню🌕 Гэта, каб жыццё там было паспяховым.

Ці мне забаранялася спаць пад святлом месяца, каб лунацікам не стаць😅

У мяне шмат такіх прыкладаў. І калі пачала вывучаць бабулін рэгіён, то такое тлумачэнне - гэта асаблівасць тых зямель. Калі-небудзь рэальна кнігу напішу пра ўсё гэта🤣


Прывітанне з Гародні, анёлкі😘

Сёння прачнулася а 4-й раніцы. Пакуль піла каву на бальконе, глядзела на нябёсы✨ І чамусьці ўзгадала беларускую астралогію😅

Беларусы заўсёды сябе асацыявалі з зоркамі😉 Напрыклад, калі жанчына нарадзіла дзяцёнка, павітуха (чалавек, які прымаў роды) выбягала на вуліцу і глядзела на зоркі. І па іх прадказвала жыццё маленькага чалавека. Як? Выбірала вялікую зорачку і разважала наступным чынам:

1️⃣ Зорка далёка ад месяца - сям'і не зробіць.

2️⃣ У сузор'і - будзе шмат сяброў.

3️⃣ Як гарыць? Ярка - чалавечак будзе прыгожым.

Калі ў жанчыны пачыналіся роды, па зорным небе глядзелі як пройдуць😅 Напрыклад, зоркі ляцяць доўга - складана, хутка - лёгка.


Раман Семашкевіч быў ужо прызнаным па жыцці😉 Як ён развіваў і прасоўваў сябе?👇🏻

1️⃣ Маляваў штодня і штохвілінна. Позна клаўся спаць і рана прачынаўся. Дарэчы, калі аналізую геніяў, то гэта рыса для іх усіх характэрна!

2️⃣ Калі не было грошай на матэрыялы, маляваў, напрыклад, на кардонах або на прасцінах. І нават навучыўся сам рабіць грунтоўку! Інакш кажучы, ведаў усе этапы стварэння карціны.

3️⃣ Свае карціны раздаваў сябрам. І нават грошы не браў . Так, яго палотны былі паўсюль. Праз гэта шмат хто мог іх бачыць... А гэта рэклама😉

4️⃣ Канешне, падтрымка жонкі. Яна верыла ў мужа, таму цярпела ўсе праблемы. Напрыклад, грошай не хапала. І так не хапала, што Раман не мог сабе абутак набыць, таму хадзіў у ірваных ботах перамотаных дротам🤯

5️⃣ Раман мог за дзень зрабіць 3 карціны. І самі разумееце, што іх было шмат у яго. Праз гэта мастака лічылі скарбам для выстаў, бо мог прапанаваць усялякія фарматы!


Раман і Надзея ўзялі шлюб у 1930 годзе😍 І яны разам пражылі толькі 7 год. Чаму?

Памятаеце гісторыю 1937 года? Ну дык вось. За Раманам ноччу прыехаў чорны варанок.На той час Надзея ўжо была цяжарная (якраз на апошніх месяцах). Пры ёй зрабілі вобшук камунальнага пакойчыка і вывезлі ўсе карціны.

Жанчына пасля гэтага на наступны дзень пачала шукаць мужа. І нідзе ёй ніхто нічога не казаў. Яна шукала яго да самай сваёй смерці😭

І толькі праз 50 год ёй прыйшоў ліст, што Раман растраляны ў 1937 годзе. Прычына? Сям'я мастака жыла ў Заходняй Беларусі. Праз гэта яго палічылі нібы польскім шпіёнам. На допытах творца гэтага не прызнаваў, таму нейкія паказанні выбілі з яго сябра. Да ліста, які прыйшоў Надзее праз 50 год, яшчэ быў далучаны вось гэты фотаздымак☝🏻 На ім Раман Семашкевіч за некалькі дзён да смерці...

Прыгожы быў мужчына🥹


Заходняя Беларусь была ж пад Польшчай. І там былі праблемы з беларускасцю, таму Семашкевіч перабег ва Усходнюю Беларусь🤔

І паступіў вучыцца на мастака ў Віцебск. І там яго беларускасць выйшла на новы ўзровень, бо якраз выкладалася гісторыя беларускага мастацтва. І веды падмацоўваліся студэнцкімі экскурсіямі па той частцы Беларусі😍 Як паспяховы студэнт Раман працягнуў сваю адукацыю ў Маскве...

У Маскве пазнаёміўся са сваёй жонкай Надзеяй. І гэта было спецыфічнае знаёмства😅 Сябар Рамана прапанаваў Надзее напісаць яе партрэт. Прывёў дзяўчыну да Семашкевіча і сказаў, што вось ён і будзе маляваць. Нашаму беларусу Надзея адразу зайшла, таму падчас стварэння партрэта прапанаваў ёй шлюб🤯

Яна падумала, што гэта жарт! І на наступны дзень з'ехала на экскурсію ў іншы горад. Калі Раман пра гэта даведаўся, паехаў за ёй. Ён не ведаў горада, але неяк знайшоў яе экскурсійную групу і хадзіў за дзяўчынай як хвосцік. І тут яна зразумела: РАМАН - ГЭТА ЯЕ ЛЁС❤️


Прывітанне, анёлкі😘

Хоць я раней хадзіла ў мастацкую школу, але маляваць так і не навучылася😅 Таму для мяне ўсе мастакі адразу заносяцца ў спіс геніяў. Так, да геніяў адношу і нашага беларускага мастака Рамана Семашкевіча👇🏻

Ён якраз з Вілейшчыны. Яго бацька там быў садаводам і вырошчваў архідэі😍 І, канешне, Раман дапамагаў блізкаму чалавеку. І як кажуць, вось гэта і паўплывала, каб у ім прачнуўся мастак😅

Грошыкаў у сям'і не хапала, таму Раман яшчэ дзяцёнкам навучыўся з раслін выціскаць сок. І ім жа ствараў свае першыя малюнкі. Каб стаць ужо прафесіянальным мастаком, паехаў вучыцца ў Вільню. Там не толькі развіў свой талент, але і падсеў на беларускасць😉 І тут панеслася...


Вы ж ведаеце, што мне падабаецца жаночая гісторыя Беларусі❤️ Як менавіта жанчыны змагаліся за беларускасць💪🏻

Колькі мемуараў, успамінаў і артыкулаў я ўжо прачытала - цяжка пералічыць😅 Але нашых жанчын аб'ядноўвае моцны ўнутраны стрыжань. Яны нават абышлі мужчын па катэгарычнасці, актыўнасці і нават злосці. І я разумею чаму! Але гэта тэма для асобнага тэкста...

Зоська Верас дажывала ў глінянай хатцы пад Вільняй. І яе хатка была сэрцам беларускасці мінулага стагоддзя. Да яе прыязджалаі беларусы за парадамі або падтрымкай. Жанчына абуралася, калі гэтыя госцікі размаўлялі па-руску. Хоць друкваліся і размаўлялі на публіку па-беларуску. І калі яны пачыналі разважаць наконт таго, што нехта не любіць беларускасць... Зоська казала: "А паглядзіце на сябе😡".


Скажу шчыра! Чым старэйшай станаўлюся, тым больш падабаюцца рамантычныя гісторыі... А калі раман звязаны з гісторыяй Беларусі, то лавіце мяне😅

Хоць Зоська Верас і Максім Багдановіч не казалі на публіку пра свой раман, але ён быў заўважны нават сляпому😅

Яны заўсёды абаранялі адзін аднаго. Калі Зоська працавала ў тэатры, аднойчы прыйшоў крытык і пачаў наконт яе таленту выдаваць негатыў. Багдановіч быў адзіным, хто жанчыну абараняў!

Ці пасля смерці Багдановіча знайшлося шмат а-ля біёграфаў. Калі Зоська вычытвала іх тэксты, злавалася па-страшнаму. Чаму? Біёграфы паказвалі Максіма хворым і слабым. А яна, наадварот, казала, што ён быў супермоцным! Ці калі яна ўбачыла партрэт Багдановіча, то ледзь мастака не прыбіла😅 Усе ж заўсёды Максіма малююць з карымі вачыма, а ў яго былі блакітна-зялёныя.

*Калі разглядаю гісторыю, мне падабаецца, што да рамантычных адносін ставіліся з пяшчотай. І гэтае каханне было толькі для дваіх. Яго хавалі ад публікі💔


Прывітанне з Гародні😘

Сёння з раніцы ў галаве круцяцца думкі пра Зоську Верас😅 Давайце пра беларускую пісьменніцу паразмаўляем)

Зоська Верас - гэта ж псеўданім! Афіцыйнае імя - Людвіка Сівіцкая-Войцік. Чаму абрала такі псеўданім?🤔

У жанчыны народзіны 30 верасня. І яна дату нараджэння зашыфравала ў псеўданіме. Лічба 30 падобна да літар "З" і "О". Назва ж месяца "ВЕРАСЕНЬ" пайшла ад вераса!

*Я калі даведалася некаторы час таму, то была ў захапленні ад ідэі псеўданіма😍


Не магу маўчаць😅

У нас у Гародні з'явіліся ГУБЕРЦІКІ😍 Што гэта такое? Гэта малыя а-ля чэбурэкі з рознымі начыннямі.

На гербе ж Гародні алень святога Губерта🦌 І ў гонар гэтага святога цяпер з' явілася такая вулічная ежа😅

Я ўчора пасмакавала. Вердыкт: есці можна, але нічога асаблівага. Павялася на схаваны маркетынг)

Дарэчы, такія малыя чэбурэкі - страва гарадзенцаў на Калядкі😅 Я ўжо ў іх выкананні на святкі гэтага аб'елася, таму такая ідэя для мяне звычайнасць + набліжэнне зімовай атмасферы😘 Толькі гарадзенцы на святкі робяць на вадзе цеста!


Раман Маеўскай і Сыракомлі нарабіў шуму💥 Яны сышлі ад сваіх афіцыйных партнёраў і пачалі жыць разам...

Каб іх ніхто не турбаваў, пераехалі ў Познань. Там Сыракомля Гелену ўладкаваў у тэатр актрысай. А сам жыў паміж Познанню і Вільняй, бо ў другім жа горадзе была яго беларуская суполка😉

Так, у нейкі момант у Вільні ён разумее, што сумуе па Гелене - зрываецца і едзе ў Познань. Там праз яе расклад спектакляў не атрымліваецца сустрэцца. Каб выбіць "бальнічны", жанчына падчас выступу сабе кінжал у цела ўганяе🤬

І гэта таксама становіцца навіной №1🤯 Сыракомля, каб апраўдацца, што гэта ўсё праз моцнае каханне, піша твор «Стэла Фарнарына». Па тэксту сусветна вядомы мастак Рафаэль мае каханне да дачкі лекара. І нібы гэта каханне натхняе яго на стварэнне «Сіксцінскай мадонны».

Твор Сыракмлі сустрэлі варожа, шляхта забараняла сваім дзецям, па большай частцы дочкам, не толькі чытаць яго, але нават браць у рукі😅


Я ж кажу, што Сыраклмля - гэта творчая асоба😅 Калі пачалася творчая дэпрэсія ў яго, паехаў у Вільню пакуціць...

У Вільні ён адразу пасябраваў з беларускай інтэлігенцыяй. І так моцна, што закахаўся ў жонку аднаго беларускага даследчыка - Гелену Маеўскую. І іх раман адразу стаў навіноў нумар_1 у Вільні🤯

Іх адносіны столькі шуму нарабілі, што з Геленай нават ніхто не вітаўся на вуліцах. А Уладзіслава баяліся запрашаць да сябе на госці, каб жонак не пераманіў...

Калі Паўлінка - афіцыйная жонка - даведалася пра раман Уладзіслава, адразу прыехала ў Вільню. Прасіла адумацца і вярнуцца, бо дзяцёнак жа ёсць... Але нічога не атрымалася😞


У мяне ў гісторыі Беларусі ёсць 3 любімыя перыяды, адзін з іх - 1800-я гады❤️ І ў гэты час якраз нарадзіўся і Уладзіслаў Сыракомля - беларускі паэт!

Абажаю яго біяграфію. Зараз раскажу пра тыя моманты, якія калісьці мяне зачапілі💔

Уладзіслаў - гэта творчая асоба. І ўсё жыццё было падпарадкавана пачуццям. Пакуль працаваў на Радзівілаў у Нясвіжы, то на адной імпрэзе пазнаёміўся з Паўлінай Мітрашэўскай. З першага погляду пачуцці ў абодвух узніклі. І так моцна, што Уладзіслаў праз некалькі гадзін сказаў, што кахае дзяўчыну. Пасля гэтага шчаслівыя пайшлі шпацыраваць па Нясвіжу😘

Калі раніцай яны прыйшлі да хаты, бацька дзяўчыны ледзь не забіў Сыракомлю. Паўлінцы было 13 год, а Уладзіславу 18 год😅 Калі пра гэта хлопец даведаўся, то гатовы быў адразу ісці ў шлюб. Бацька не дазволіў і сказаў, каб чакаў... І для Сыракомлі гэта быў выклік. Так, ён чакаў 3 гады☝🏻І дачакаўся сваю Паўлінку😉


Дарэчы, Лейка вельмі моцна змагаўся за беларускасць💪🏻
Так, ён, як кажуць навукоўцы, першы беларускі дзіцячы паэт і пісьменнік. На жаль, пасля звальнення і смерці жонкі ў Кандрата адняліся ногі. І брат забраў яго да сябе😞
У ложку Кандрат напісаў 8 сшыткаў твораў. І ён казаў, што менавіта яны павінны навучыць дзяцей шанаваць беларускасць❤️ І творца марыў убачыць сваю кнігу з гэтымі тэкстамі. І нават адправіў у друк, але сам у хуткім часе памёр. І сшыткі зніклі. Па сённяшні дзень невядома дзе яны... Так што, калі знойдзеце - крычыце🙏🏻


Дзеці сляпыя актыўна адукоўваліся. Нават захапіліся ідэямі рэвалюцыі 1905 года. І Лейка вучняў не абмяжоўваў у поглядах. Калі пра гэта даведаліся ўлады, Кандрата знялі з пасады за “опасное вольнодумство в вопросах воспитания слепых детей”.
Навучэнцы былі супраць такіх змен, таму сабраліся каля кабінета ўжо новага кіраўніка і паднялі невялічкі мітынг, каб вярнулі Кандрата і яго правілы. Як вы зразумелі, то да дзяцей ніхто не прыслухаўся😭

*На фота ўрывак з ліста Кандрата да беларускіх дзеячоў, дзе расказвае пра сябе) Цудоўны почырк😍


З часам выхаванцы пачалі выпускацца з вучылішча. І яны вярталіся да бацькоў. Гэта абурала Лейку, таму ён вырашыў сацыялізаваць дзяцей😉

Так, пачаў вучылішча пераводзіць у гімназію, каб навучэнцы маглі ісці пасля ва ўніверсітэты для лепшага жыцця. Спонсарам гэта не падабалася, таму пачалі абмяжоўваць грошы, але Кандрат не здаваўся. З гэтай прычыны зрабіў агародзік, на якім дзеці для гімназіі вырошчвалі фрукты, гародніну. Абажаю гэту беларускую рысу. Калі ў нас, здаецца, канец свету, але неяк знаходзім выйсце😘


У Харкаве Кандрат рэалізовываўся як настаўнік. З часам заўважылі яго талент у гэтай сферы, таму далі пасаду кіраўніка вучылішча для сляпых дзяцей. Ён сур’езна ставіўся да свайго статуса: вывучаў псіхалогію сляпых і нават распрацаваў методыку навучання для іх😉 Для дзяцей праводзіў экскурсіі. Найбольш таленавітых вучняў навучаў музыцы, бо ведаў як у іх развіты слых. Праз добрае разуменне сляпых дзяцей Лейка напісаў шмат кніг на гэту тэмы. І такія веды проста ўзарвалі навуку тых часоў🤯

І, здаецца, усё ішло добра. Нават у вучылішча былі спонсары. Калі на пасяджанні Лейка папрасіў грошай для ўсталявання турнікоў, то тыя сказалі: “Еще чего придумали! У нас приют для слепцов или обезьяний цирк”. Але Лейка знайшоў грошы. Навошта гэтыя турнікі? Кандрат прыйшоў да высновы, што фізічная нагрузка дапамагае дзецям займець кааардынацыю💪🏻


Кандрат Лейка – беларускі геній! Ён стаяў у вытокаў ціфлапедагогікі ў свеце. Што гэта такое? Навука па выхаванні і адукацыі людзей, якія страцілі зрок🤓

Кандрат сам са Слонімшчыны. Яшчэ з дзяцінства займеў хваробу ног. Калі пачыналіся страшныя болі, маці рабіла сама масаж: грошай на лекараў не было. Хоць хлопчык здаваў у здароўі, але ў адукацыі рэалізовываўся. Нават у будучым стаў настаўнікам. На жаль, у юнацкія гады хвароба ног дала пра сябе ведаць яшчэ мацней, таму медыкі парэкамендавалі пераехаць у цёплыя мясціны. Калі прыйшоў час размеркавання, Лейка абраў ехаць у Харкаў. І там пачалося🔥


Мы жа з вамі штодня выкарыстоўваем Bluetooth😅

А ці ведалі, што...

1️⃣ Bluetooth называецца ў гонар караля вікінгаў Харальда I Сінезубага. Сінезубы ў перакладзе на ангельскую BLUETOOTH😉

2️⃣ Сам лагатып - гэта з'яднаныя дзве руны: хагалаз (ᚼ) і беркан (ᛒ). Фішка ў тым, што іх гукі - гэта ініцыялы караля. Хагалаз - Харальд, Беркан - Блютуз.

3️⃣ Дарэчы, чаму Харальд Сінезубы? Проста ў яго пярэдні зуб быў чорны ці цёмна-сіняга колеру😅

723 0 10 6 55
Показано 20 последних публикаций.