Здаецца, нейкія непісьменныя людзі накрэмзалі прамову матушцы Гаўрыіле, бо замест «перамен» прачытала «пеэрамэн». Відаць, прыехаўшая з Расіі таварыш матушка за дзесяцігоддзі не змагла азнаёміцца з беларускай фанетыкай, бо слова «чырвоны» прачытала як «чьірвоны». Хаця, здаецца не да фанетыкі, калі трэба было тлумачыць, што знакі ❤️👊🏻✌🏻 паказваюць сектанты. А яшчэ распавесці, што беларусы «безумцы» і «разъяреннае стадо» ды беларускія нацыянальныя сімвалы «чужеродные». Вось так «праславілася» адэптка «русского мира» з Саратава. Але, не першы раз. Менавіта пры Гаврииле знішчаецца былы ўніяцкі храм, а ў 90-х былі закапаныя вокны з відам на парэшткі царквы XII ст. Вось такія некультурныя госці ў нашым горадзе і краіне. Але нічога, калісьці Хрыстос прызямліўся ў Гародні і зноў прызямліцца, а бесам нагадаем, што з Горадні ў Саратаў ~1700 км 😏 PS.: Дзіўна, што пра Пушка нічога не было 😸
PPS. Тут яшчэ даслалі запіс пра Гаўрыілу і каронавірус.
PPS. Тут яшчэ даслалі запіс пра Гаўрыілу і каронавірус.