Поклонникам свежей белорусской документалистики будет интересно
11 октября пройдет телепремьера нового фильма Ольги Дашук "Я вяртаўся дадому" в живом эфире канала БЕЛСАТ TV.
Віктар Шалкевіч, бард, акцёр і шоўмэн, выпраўляецца ў падарожжа з канцэртамі. Па беларускіх абшарах, у снег, вецер і дождж.
Шалкевіч такое ўвасабленне беларускага духу. Праз яго песні быццам выплёскваюцца ўсе вякі беларускай гісторыі, яе веліч і ганьба, яе героі і каты, благое і добрае, хаўтуры і святы. Тое, што беларусаў злучае і раз’ядноўвае, часам ён над гэтым іранізуе, але яму гэта баліць. Усё разам гэта трансфармуецца ў словы і ноты.
Усё тое, з чаго складаюцца яго песні, ён увабраў у сябе яшчэ ў дзяцінстве, у мястэчку Поразава, якое для яго з’яўляецца такой вечнай містычнай крыніцай. Сённяшні 60 - гадовы Шалкевіч прыязджае ў Поразава, і падарожжа ў прасторы робіцца падарожжам ў часе. Шалкевіч сутыкаецца з самім сабой трыццаць год назад. Малады Шалкевіч, чалавек - здань, зборны вобраз беларуса, блукае па зямлі.