Репост из: SYMBAL.BY
У панядзелак, 30 лістапада, грамадская ініцыятыва «Тутэйшыя» запрашае ў Мінску на лекцыю да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну «Гісторыя, якая натхняе» вядомай даследчыцы гэтай гераічнай старонкі нашай гісторыі Ніны Стужынскай.
Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.
Нагадваем пра масачны рэжым!
Абавязковая рэгістрацыя тут: https://bit.ly/3fToRlT
Штодня ў нас паўстаюць героі, якія церпяць і паміраюць за свабоду Беларусі. Але ці памятаем мы пра герояў, якія змагаліся і паміралі за Беларусь 100 год таму ды раней.
Ужо каля 30 год беларусы, якія ведаюць і памятаюць гісторыю, у лістападзе адзначаюць Дзень Герояў, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну, бо 100 год таму ў лістападзе 1920 года на Случчыне пачалося ўзброенае паўстанне. 40 дзён 2 беларускія палкі дабраахвотнікаў-случакоў, што прызналі Беларускую Народную Рэспубліку, аказвалі супраціў велізарнай колькасці акупацыйных войскаў Чырвонай арміі.