«Восень 1939 для Беларусі стала толькі пачаткам вялікіх тэрытарыяльных пераўтварэнняў Другой Сусветнай, якія былі ўхваленыя не Сталіным, а міжнароднымі канферэнцыямі ў Тэгеране (1943), Ялце і Патсдаме (1945), а канчаткова зацверджаныя толькі Хельсінкскім заключным актам 1975 года. Беларусам даўно варта зразумець, што існаванне беларускай дзяржавы гістарычна абумоўлена выключна існаваннем беларускай нацыі. І для забеспячэння народнага адзінства і тэрытарыяльнай цэласці Беларусі трэба не святкаваць нейкія крокі чарговага акупанта, а мацаваць беларускую нацыянальную свядомасць і распаўсюджваць мову тытульнай нацыі».
Крыніца: Дунем, Марцінкевіч?
Крыніца: Дунем, Марцінкевіч?