Репост из: Новы Час
Свабодная Рэспубліка Венланд: 40 гадоў таму адбылася самая буйная антыядзерная акцыя
Алег Новікаў
Спаўняецца 40 гадоў самай буйной акцыі праціўнікаў «мірнага атаму», у межах якой у траўні 1980 года яны стварылі ледзь не асобную міні-дзяржаву.
На самай справе, гэта гісторыя пачалася амаль на дзесяць гадоў раней, калі федэральны ўрад ФРГ пачаў шукаць месца для сметніку радыеактыўных адкідаў. У 1977 годзе чыноўнікі і спецыялісты зрабілі выбар на карысць мясцовасці Гарлебен, што ў Ніжняй Саксоніі. Практычна сінхронна тутэйшыя сяляне пачалі ствараць ініцыятывы супраць будаўніцтва сметніка, займеўшы падтрымку вядучых экалагічных арганізацый па ўсёй краіне. На заклік эколагаў на будоўлю пачалі рэгулярна прыязджаць пратэстоўцы. З кожным разам іх станавілася ўсё больш.
Адначасова ажыццяўляліся спробы захопу пляцоўкі пад магільнік. Спачатку ахова і паліцыя лёгка выцяснялі нешматлікіх «акупантаў». Аднак 3 траўня 1980 года расклад сіл на атамным фронце змяніўся. На дэманстрацыю ў Гарлебен прыехалі каля пяці тысяч чалавек. Праменад маніфестантаў скончыўся захопам зоны, дзе планавалася будоўля. Пасля таго, як стыхійна было прынятае рашэнне застацца на месцы, пачалося будаўніцтва пасёлку пратэстоўцаў. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ