Пазваніў для @nashaniva дырэктару Нясвіжскага замка, Сяргею Клімаву, спытаць адкуль на даху БЧБ.
— БЧБ сцяг самі павесілі?
— Можна сказаць і так — калектыў павесіў.
— Чаму?
— Мы салідарны з народам, назіраем за забастоўкамі, толькі ў нашым выкананні няма сэнсу ў гэтым. Але сёння прайшла нарада з кіраўнікамі аддзелаў, прынялі такое рашэнне. Каб усе бачылі, што мы далучаемся, што мы салідарныя з усімі людзьмі добрай волі.
— Нейкaя рэакцыя міністэрства, мясцовых уладаў ці органаў дзяржбяспекі ўжо была?
— Раней запрашалі ў вынканкам, былі сілавікі, спрабавалі адгаварыць ад акцый салідарнасці. А канкрэтна па сцягу сёння былі званкі ў духу: "Насамрэч сцяг у вас там?". Ну мы адказваем: "Насамрэч". Я магу толькі дадаць, што я шчаслівы ад таго, што дажыў да гэтага часу.
@harbatsevich @nashaniva