Амапавец спытаў: "У каго барбершоп?» Аказалася, барбершоп -- гэта нож.
Мінчук падрабязна распавёў, як яго і іншых затрыманых катаваў АМАП: людзе білі, адстрыгалі валасы, прымушалі спяваць. Глеб Капцэвіч, 24 гады. “Увечары 11 жніўня я ішоў каля ГЦ”Рыга”. Ўбачыў невялікую групу мірных дэманстрантаў, чалавек 30.Неўзабаве пад’ехала 2 буса, з іх выйшлі людзі ў ваеннай форме...