У @harbatbot пытаюцца, што я думаю пра затрыманых вагнераўцаў. А я думаю так:
— Ці можна верыць, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца баевікі з расійскіх ЧВК?
— Так. Тут даўно прахадны двор для наёмнікаў. Нават тыя грамадзяне Беларусі, якія ўдзельнічалі ў сірыйскіх і ўкраінскіх канфліктах, а потым вярнуліся дадому, спакойна тут пражываюць і да адказнасці нашымі органамі не прыцягваюцца.
— Ці можна верыць у тое, што людзі, паказаныя па дзярж. ТБ, рыхтавалі правакацыі/тэракты/узброеныя выступленні?
— Не. Тое, што нам паказалі, пра гэта ніяк не сведчыць.
Калектыўнае засяленне ў гатэль і санаторый, камуфляж на крэпкіх мужыках — гэта, наадварот, кажа пра тое, што яны тут нічога не баяліся, адчувалі сябе спакойна і не шыфраваліся.
Гэта цалкам накладаецца на апраўданні рускіх, якія ўжо пачалі выдаваць схемы і сцвярджаць, што Беларусь выкарыстоўвалася як перавалачная база для байцоў, якія транзітам ляцелі ў гарачыя пункты. Сцвярджаецца таксама, што беларускі бок быў у курсе гэтай лагістыкі.
— Навошта гэта ўсё робіцца?
— 170 "бадзяжных" баявікоў, атрымліваецца, усё яшчэ знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Я думаю, што гэта можа стаць падставай для ўвядзення надзвычайнага становішча, каб адкласці няўдалыя для гэтай улады выбары. Гэта з практычнага.
Інфармацыйна, я думаю, іх будуць прывязваць да Ціханоўскага, які нядаўна, са спрыяння карысных ідыётаў, таксама трапіў у базу "Міратворца". Можа таксама ў кагосьці ўдасца выбіць прызнанні ў супрацоўніцтве з Ціханоўскай, каб потым Ярмошына зачытала аналаг "ліста з КДК" і апраўдала яе зняцце.
Рызыкоўная стратэгія, Расію дзёргаюць за вусы.