🔸1⃣6⃣.1⃣1⃣.2⃣0⃣2⃣4⃣ восеньскія Пакровы сабралі ў актавай зале навучэнцаў 4⃣-х класаў і гасцей. Было весела, цікава і займальна! Спявалі, танчылі, гулялі, жартавалі, разгадвалі загадкі, нагадвалі пасловіцы пра маці. Не забылі і пра старадаўнюю народную традыцыю - ,,ажанілі" комін.
Паказалі свой талент, падарылі цудоўны настрой усім прысутным і яшчэ раз пераканаліся, што наша сіла - у яднанні!
Шчырыя словы падзякі за сённяшняе свята Макейчык Таццяне Леанідаўне і Сабалеўскай Святлане Андрэеўне, а таксама ,,байцам нявідзімага фронту", якія застаюцца па-за сцэнай - генератару ідэй Петрук Ганне Іванаўне і чараўніцы музыкі і гукаў Дзеўбянковай-Спарыш Наталлі Барысаўне.