Репост из: ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
❗️ ДЭКЛАРАЦЫЯ АБ'ЯДНАННАГА СТУДЭНЦТВА: ПРАЗ ПАЎГАДЫ МЫ НЕ ЗДАЕМСЯ
Прайшло роўна паўгады з моманту надыходу "Чорнага чацвярга" — дня самых жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да беларускага студэнцтва. Дня, калі калі да шмат каго з нас прыйшлі з ператрусамі, а нашых сяброў забралі ў СІЗА. "Чорны чацвер" — агульная плата за тое, што мы не змірыліся з беззаконьнем і бяспраўем у нашай краіне.
Сёння роўна паўгады, як Алана, Вольга, Віка, Глеб, Ілля, Кася, Ксюша, Маша, Наста, Ягор і Яна знаходзяцца ў няволі.
✊ У гэты дзень мы ўзгадваем, за што мы змагаліся. І нагадваем, што мы не здадзімся.
Дзеля зняволеных, дзеля нашай свабоды і дзеля будучыні беларускага студэнцтва і ўсёй Беларусі.
Мы, аб'яднанае студэнцтва ў асобе Задзіночання беларускіх студэнтаў і нашых партнёраў, стаім на тых жа пазіцыях, што стаялі і паўгады таму і лічым, што для пачатку рэальнага дыялогу ў грамадстве ўлада павінна:
1. Вызваліць усіх палітычных зьняволеных.
2. Запрасіць да стала перамоваў прадстаўнікоў апазіцыйнай часткі грамадства: КС, Офіса Ціханоўскай, Сходу, Незалежных прафсаюзаў, ЗБС і іншых зацікаўленых бакоў.
3. Спыніць пераслед і гарантаваць свабоду дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, студэнцкіх і прафесійных саюзаў (у тым ліку, ЗБС), палітычных партый, а таксама мірных сходаў.
Незалежна ад вынікаў "судоў", якія пачнуцца 14.05, мы лічым арышты і ўтрыманне пад вартай фігурантаў справы незаконнымі і заклікаем усіх, хто можа спрыяць іх хутчэйшаму вызваленню, зрабіць усё магчымае для гэтага.
📣 Прыходзьце на суд у гэтую пятніцу, 14 траўня, у 10:30, суд Кастрычніцкага раёна. Мы павінны падтрымаць нашых хлопцаў і дзяўчат!
Таксама сачыце за нашым каналам: сёння і заўтра мы падзелімся усімі магчымасцямі выказаць сваю салідарнасць.
🎓 БарДУ, БДАМа, БДАМу, БДМУ, БДПУ, БДТУ, БДУ, БДУІР, БДУКМ, БДУФК, БДЭУ, ВДМУ, ГрДУ, МДЛУ, ПДУ, БрДТУ.