Да прафесійнага свята, якое мы адзначаем у першую нядзелю кастрычніка, статыстыка
падрыхтавала кадравы партрэт сучаснага беларускага настаўніка 👇🏼
🔹 Пераважная большасць педагогаў – жанчыны (87,5%);
🔹 Сярэдні ўзрост – 43,6 года;
🔹 93% маюць вышэйшую адукацыю,
🔹 Каля 70% працуюць у школе больш за 15 гадоў.
Усяго ў краіне працуюць 98,1 тысячы настаўнікаў. На кожнага з іх у сярэднім прыпадае
11 вучняў (у гарадах – 13, у вёсках – 6).
У галіну прыходзіць і моладзь: толькі ў Гомелі сёлета працу пачалі 229 маладых спецыялістаў.
Па дадзеным Белстат, у студзені-жніўні 2026-га намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата педагогаў склала 2833,4 рубля, што 13,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Варта адзначыць, што гэта сума да выліку падаткаў.
🎉 «Моцныя Навіны» віншуюць нашых настаўнікаў са святам! Жадаем спакойных будняў, удзячных вучняў, натхнення і, вядома, годнай зарплаты.
#Гомель #Беларусь