Герб — Пагоня


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Другое


Беларуская гісторыя разам з "Пагоняй"

Рэкляма, прапанова пастоў і інш. @Cyn_Belarusi

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Другое
Статистика
Фильтр публикаций


Шабля кліентэлы князя Караля Радзівіла – мануфактурны выраб другой паловы XVIII ст.


Канал больш не дзейнічае. Усім дзякуй што былі з намі


Большасць старых гарадскіх беларускіх гербаў былі нададзены гарадам разам з падлучэнням горада магдэбургскага права. Герб паказваў незалежнасць горада ад шляхты якая кіравала на гэтай тэрыторыі.

Асабістым адрозненнем было тое, што нашыя старыя гербы размяшчаліся на т.зв "польскім шчыце" (у польскіх гербаў такога не было). Гербы якія былі атрыманы ў часы Расійскай імперыі мелі іншы выгляд, бо размяшчаліся на т.зв "французскім шчыце".


Гербы на тэрыторыі Беларусі.

На беларускіх землях гербы ў сучасным паняцці з'явіліся ў XIV-XV ст. па Гарадзельскай уніі 1413 года баяры Вялікага Княства Літоўскага ўвайшлі ў польскае шляхецкае гербавае братэрства - "акт аб адопцыі".

Па класіфікацыі гербы падзяляюцца на: 1- асабістыя;
2- родавыя;
3- карпаратыўныя (цэхавыя, брацкія), гарадскія, зямельныя, дзяржаўныя.

Самымі шматлікімі і складанымі былі шляхецкія родавыя і асабістыя гербы.

Паралельна з гербамі працягвалі існаваць асабістыя эмблемы-кляйма, некаторыя з якіх з часам станавіліся гербамі або часткай герба.


У гэты дзень у 1629 годзе нарадзіўся Кароль Польскі ды Вялікі Князь Літоўскі, Ян Сабескі.


У якім годзе Станіслаў Аўгуст адлічыў Тызенгаўза ад кіравання эканоміяй?
Опрос
  •   1780 год
  •   1765 год
  •   1777 год
  •   1514 год
217 голосов


У гэтым доме прайшло дзяцінства знакамітага беларускага пісьменніка - Якуба Коласа. Дом гэты знаходзіцца ў вёсцы Альбуць, што ў Стаўбцоўскім раёне.


Аднак былі і забароны, такія як:
1. Няможна было прымаць у дом брадяг, г.зв "гультаёў".
2. Гандаль для сялянам дазваляўся толькі ў дзяржаўных гарадах ды мястэчках.
3. Сялянін быў павінен сам бараніць свой скот ад хвароб.

Рэформа павялічыла колькасць сялян якія адпрацоўвалі баршчыну (асноўную павіннасць у гэтай рэформе), цяпер сялянін мог пакінуць свой дом сваім дзецям ды скончылася тыранія аржндатараў зямлі, але, у большасці сяляне не прынялі рэформу таму што ў іх павялічылася павіннасці перад дзяржавай.

(Калі вы хочаце пабачыць пост пра жыццё Тызенгаўза і больш падрабязна, то націскайце "+" у каментарах)


Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза.

На тэрыторыі Беларусі рэформы праводзіліся ў Гарадзенскай, Берасьцейскай, Магілёўскай ды Кобрынскай эканоміях.

Асноўная ідэя рэформы была ў паляпшэнні тэхналогій апрацоўцы зямлі ды вяртанні фальваркаў. Гэтыя мерапрыемствы павінны былі прынесці прыбыль якую можна было б наравіць на будаўніцтва мануфактур.

Спачатку рэформы праверылі якасў зямлі ды раздзялілі яе н групы: Добрую, сярэднюю, дрэнную і вельмі дрэнную. Пасля гэтага былі зроблены фальфаркі і ў залежнасці ад зямлі назначаліся колькасць баршчыны ды іншых налогаў.

У вёсках ствараліся "камунальныя крамы"- агульныя запасы зерня для чальцоў абшчыны сялян, які дапамагаў выжыць нейкаму сяляніну ў час няўроду. Гэтак жа ў вёсках ствараліся г.зв "камунальныя кассы" функцыя якой было сабраныя грошы з кожнага дыма траціць на лекара, будоўлю ў вёсцы ды іншых вельмі важных спраў.


16 жніўня 1634 года гораду Мсціслаўлю было нададзена магдэбургскае права ды герб, які мае назву "Малая Пагоня".

P.s: сучасны герб быў нададзены 29 лістапада 2000 года. (Пытанне да падпісантаў, як вы лічыце, якая назва лепш гучыць, Амсьціслаўль ці Мсціслаўль?)


Хто стаў апошнім князем літоўскім з Ягелонаў?
Опрос
  •   Аляксандр
  •   Казімір
  •   Жыгімонт І
  •   Жыгімонт ІІ
  •   Жыгімонт ІІІ
  •   Уладзіслаў ІІ
316 голосов


У гэты дзень у 1903 годзе нарадзіўся Пётр Ракіцкі беларускі генетык, акадэмік Акадэміі навук БССР і доктар біялагічных навук.


Мазырскі замак — драўлянае абарончае і адміністрацыйнае збудаванне ў Мазыры. Існаваў y 15—18 ст. на гарадзішчы старажытнага Мазыра (на фотаздымку яго сучасная рэканструкцыя). Пабудаваны на месцы ўмацаванага драўлянага замка 14 ст.

У XVI стагоддзі цэнтральная частка Мазыра была абнесеная астрогам. У 1520 — 30-я г. зруйнаваны татарамі. Каля 1543 года быў адноўлены драўляны замак з гароднямі і вежамі. Чатырохгранныя вежы мелі па сем баявых ярусаў з падсябіццямі, а зверху накрываліся шатровым дахам. Сцяна з гародняў мела два баявыя ярусы і таксама мела падсябіцці з бланкаваннем. Дзве гародні былі прыстасаваныя для жылых мэтаў. На замкавым двары стаяла замкавая царква Спаса, некалькі трохкамерных дамоў, скарбніца, свіраны, піўніца і іншыя.

Пасля перабудовы ў 1576 меў 5 вежаў. У 1609 цалкам згарэў, y 1613 адноўлены. У ходзе ваенных дзеянняў ХVII cт. замак неаднойчы быў разбураны і паступова прыйшоў y заняпад.


Помнік Тадэвушу Касцюшку, усталяван у швейцарскім горадзе Золатурне


У якім годзе пачаў працу БДУ?
Опрос
  •   1910
  •   1912
  •   1914
  •   1920
  •   1921
354 голосов


У гэты дзень 1385 года ў Крэўскім замку была падпісана унія.


Репост из: Пан Садоўскі
«Рокаш»

Рокаш – старадаўняе права,
Яно продкаў тваіх запавет,
У той час, калі непавага,
Хоча знішчыць сьвядомасьці свет.

У той час, ты бяры сваю зброю,
І выходзіць бараніць тут жыццё!
Каб ніколі не быў над табою,
Кат варожы, акупант ды гніллё!

©Пан Садоўскі 14.08.21


З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.

У жніўні 1385 г. у Крэва — радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай «Крэўская унія». Па форме дакумент прадстаўляе сабой пацверджанне абяцанняў, якія далі Барыс і Гануль венгерскай каралеве Альжбеце ад імені вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго паўнамоцнага пасла Скіргайлы.


Крэўская унія

Пасля смерці ў 1382 годзе караля польскага Людовіка Венгерскага, які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядвігу. Ініцыятарамі шлюбу Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам былі магнаты Малапольшчы. Ужо ў красавіку 1383 г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюбу Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага — Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» — ініцыятыву праявіў польскі бок.

18 студзеня 1385 г. у Кракаў прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле «Кракаўскага календара» і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі староста Гануль. Паводле «Прускай хронікі» С. Грунаў, прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута.


План бітвы пад Оршай 8 верасня 1514 года.

Показано 20 последних публикаций.

1 027

подписчиков
Статистика канала