Тэлеканал АНТ паведамляе, што Аляксандра Лукашенку вылучылі на Нобелеўскую прэмію міра. Але гэта фэйк
Заяўку ў Нобелеўскі камітэт нібыта накіравала Галіна Каваленка — дацэнтка БДПУ, удзельніца "прэзідэнцкага савета па развіцці навукі". Па яе меркаванні, Лукашэнка ў 2020 годзе "не дапусціў анархіі, замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны".
Што праўда, у @euroradio не атрымалася нагугліць ніякіх звестак пра існаванне такой дацэнткі ў педуніверсітэце. І "прэзідэнцкі савет па развіцці навукі" ў інтэрнэце таксама неяк не праіндэксаваўся. А даказаць, што Лукашэнка нечага не дапусціў, немагчыма, таму вылучаць на Нобелеўскую прэмію за гэта — нонсенс. Тэлевізійшчыкі з АНТ папросту купіліся на фэйк з інфармагенцтва фэйкавых навінаў "Панарама".