У беларускіх крамах з продажу знікаюць некаторыя маркі цыгарэт. Гаворка ідзе пра асобныя пазіцыі марак Sobranie, Winston, Monte Carlo.
"Цыгарэты не знятыя з вытворчасці, але на дадзены момант няма сыравіны, таму яны не вырабляюцца. Праблемы з пастаўкамі сыравіны", — патлумачылі ў кампаніі @zerkalo_io.
Нагадаем, пастаўкі тытунёвай сыравіны ў Беларусь забараніў Еўрасаюз. Вытворцы могуць купляць сыравіну ў іншых краінах. Але яе, відавочна, не хапае.