21 верасня крызіс у Беларусі будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША. У пасяджэнні возьмуць удзел эксперт iSANS Сяргей Харытонаў, прадстаўніца каманды Віктара Бабарыкі (і сястра Марыі Калеснікавай) Таццяна Хоміч, прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай, юрыст Сяргей Зікрацкі і экс-старшыня Freedom House Дэвід Крамер.
Харытонаў, у прыватнасці, мае намер сведчыць пра "выкарыстанне мовы варожасці і заклікі да гвалту супраць грамадзянскіх асобаў у СМІ, што фінансуюцца з бюджэту Беларусі".
Харытонаў, у прыватнасці, мае намер сведчыць пра "выкарыстанне мовы варожасці і заклікі да гвалту супраць грамадзянскіх асобаў у СМІ, што фінансуюцца з бюджэту Беларусі".