Беларускаму стэндап-коміку Ідраку Мірзалізадэ дазволілі вярнуцца ў Расію. Дзеянне распараджэння МУС пра яго "непажаданасць" у РФ прыпыненае "да таго, як рашэнне суда набудзе законную моц". Пра гэта паведаміў адвакат Сяргей Бадамшын.
Наступнае пасяджэнне па справе Ідрака пройдзе 5 кастрычніка.
Непрыемнасці ў стэндапера пачаліся пасля разгону пра тое, як цяжка паўднёваму чалавеку зняць кватэру ў Маскве. Спярша на яго наехалі прапагандысты, пасля за напад на яго была прызначаная ўзнагарода. Далей хлопца пакаралі 10 суткамі арышту. І нарэшце, пажыццёва прызналі "непажаданым".
Мірзалізадэ абскардзіў рашэнне МУС і з'ехаў з Расіі.