Што для Дзмітрыя Баскава азначае пяцігадовая дыскваліфікацыя з Міжнароднай федэрацыі хакею? Ён губляе права ўдзельнічаць у любых мерапрыемствах, звязаных з хакеем. То бок, больш не можа быць:
- старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі;
- старшынёй Назіральнай рады ХК "Дынама-Мінск";
- уваходзіць у Раду дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі;
- і нават трэніраваць хакейную каманду Аляксандра Лукашэнкі!
Юрыдычная служба BSSF заўважае, што Баскава, вядома могуць пакінуць кіраваць ФХБ. Але тады IIHF — за невыкананне свайго рашэння — можа ўвесці санкцыі ўжо супраць беларускай федэрацыі. А гэта фактычна будзе адлучэннем Беларусі ад сусветнага хакею. Ці прынясуць беларускія спартовыя функцыянеры такую ахвяру дзеля Дзмітрыя Баскава?