Сайт узламалі ці ўсё ж з ліцэямі ў Беларусі не ўсё так добра?
Учора на сайце Ліцэя №1 у Мінску педагог Яўген Лівянт заўважыў аб'яву, што ў 2021 годзе набор вучняў у 10-я класы ажыццяўляцца не будзе. У сябе ў фэйсбуку ён напісаў, што "з'явілася інфармацыя пра закрыццё ўсіх ліцэяў у краіне".
Неўзабаве міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў, што закрываць ліцэі не будуць, а праводзіцца работа па вывучэнні іх дзейнасці.
Праз некалькі гадзін пасля з'яўлення допіса Лівянта аб'яву на сайце Ліцэя №1 выдалілі. Цяпер на галоўнай старонцы вісіць інфармацыя пра набор вучняў па розных профілях. А ў ліцэі заявілі, што ў іх "сайт учора быў узламаны".
Адзін з выкладчыкаў ліцэя ананімна распавёў @devby, што ліцэй усё ж закрыюць, але проста не цяпер, а праз год — каб дазволіць раней набраным вучням завяршыць навучанне.