Репост из: Думаць Беларусь
Сёння Міхалу Анемпадыставу споўнілася б 55 гадоў…
Таццяна Вадалажская напісала кранальныя словы ў ФБ-групе Лятучага ўніверсітэта:
"Разам з намі Міхал ствараў Лятучы.
Яго стыль, пазнавальныя вобразы, крыху іранічныя, узнёслыя і рамантычныя, паглыбленыя ў традыцыю... свае.
Крылы, аблокі, лесвіцы ў неба, чалавек-канцэнтратар і ралля для будучых парасткаў...
Белы, чорны і шэры, што "сімвалізуе асабістую сціпласць і дэмакратычнасць людэніта ў адносінах з сябрамі і калегамі, знак паклікання і паспалітасці, непадуладнасць модзе і крытычнасць мыслення".
Гімн "Развітанне”...
Дзякуй, дружа! З днём народзінаў..."