Репост из: Наша Ніва
TUT.BY паведамляе, што перастала выходзіць на сувязь журналістка партала Кацярына Барысевіч — гэта яна рыхтавала матэрыял пра стан забітага Рамана Бандарэнкі. Па словах дачкі, Кацярына проста выйшла ў краму. Неўзабаве яна вярнулася ў кватэру ў супарваджэнні сілавікоў, відаць, для вобшуку. Праз некаторы час людзі ў штацкім вывелі яе з дому.