Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Путешествия


Образовательные ивенты, курсы, программы, конкурсы, конференции в Беларуси и не только :)
Чат: t.me/volunteer_chat
Написать нам: @intothewild_k

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


Праграма Professional Fellows Program (PFP) для маладых беларускіх лідэраў(-к)

! Паспейце падаць заяўку да 30 красавіка ўключна

Калі вы — маладыя лідары(-кі), занятыя ў сферы інавацый і прадпрымальніцтва, і

- ва ўзросце 25-35 гадоў;
- маеце грамадзянства Беларусі;
- добра валодаеце англійскай мовай;
- маеце як мінімум два гады адпаведнага досведу працы і працаўладкаваныя ў цяперашні час;
- праяўляеце лідэрскія якасці і навыкі супрацоўніцтва,

то для вас адкрываецца выдатная магчымасць прайсці пяці-шасцітыднёвую стажыроўку ў амерыканскіх арганізацыях цягам траўня — чэрвеня 2025 года.

Больш падрабязную інфармацыю і спасылку на анкету вы знойдзеце тут:

https://www.belarus.americancouncils.org/pfp-blr

🐦@ComehereMinsk


💫Вторая часть арт-мероприятия по созданию коллажей «Поиски опоры» в Гомеле от Молодые Люди +

В рамках прошлого мероприятия-коллажирования “Поиски опоры” мы получили больше заявок, чем ожидали, и не смогли предоставить возможность участия всем желающим. Нам было очень важно видеть ваш интерес и убедиться, что это действительно то, что нам всем сейчас так необходимо — взаимная поддержка и поиск опор и источников силы внутри себя в безопасной и принимающей обстановке 👫

Мы верим, что творчество помогает обнаружить и подсветить важные темы, чувства и мысли, а также силы и опоры, которые есть в кажд/ой из нас. А резать, рвать и клеить бумагу – это один из лучших способов снять напряжение.

Присоединяйтесь поддерживать и вдохновлять друг друга!
Кофе-пауза включена ☕️

📆 Когда: 7 апреля, 14:00
📍Где: Гомель. Точное место проведения мы сообщим за день до мероприятия

✨ А ещё:
- Если ты проживаешь в другом городе/населенном пункте, но хочешь к нам присоединиться, у нас есть возможность оплатить билеты в Гомель и обратно!

Регистрация на мероприятие обязательна и будет закрыта сразу после набора группы (10 человек)! Переходи по ссылке: https://forms.gle/Me5TxT2qw5NoHS39A

Ждём вас на нашей творческой встрече 🧘

🐦@ComehereMinsk


🌟 Тренинг: PR и Коммуникации

Как правильно и быстро выстроить коммуникацию с аудиторией и привлечь внимание к своему проекту или продукту? Регистрируйся на тренинг и мы научим тебя разработке эффективных PR-стратегий для качественной коммуникации.

👩‍💼 Ведущая тренинга: Лена Семёнова – 15+ лет в маркетинге, медиа и коммуникациях. Разрабатывала и реализовывала маркетинговые стратегии для мировых брендов. Экспертиза в области диджитал-маркетинга, трейд-маркетинга, PR и организации мероприятий.

Что ждет тебя на тренинге?

✅ Ответы на главные вопросы при создании эффективной PR-кампании
✅ Разработка и реализация PR-стратегии
✅ Пресс-релизы и качественное взаимодействие с медиа
✅ Работа с инфлюенсерами
✅ Кризисный пиар: как реагировать на кризисные ситуации и управлять общественным мнением.

📊 Формат: Лекция + Q&A сессия.
10 слотов на индивидуальные сессии по 30 минут. Записаться можно будет во время тренинга.

📅 5 апреля в 18:00
📍 Vilnius, Кампус Европейского Гуманитарного Университета (Savičiaus g. 17, аудитория 303) + ONLINE
📝 Участие бесплатное, но нужна регистрация

🐦@ComehereMinsk


🚀 Задумывались о карьере финансового аналитика или аудитора?

Это будет легче, чем ты думаешь, скоро старт образовательной программы «Лига аналитиков 4.0» от инвестиционного фонда «Зубр Капитал» в партнерстве с аудиторско-консалтинговой компанией B1 Belarus!

⏰ Подай заявку прямо сейчас и получи возможность учиться у лучших практиков, участвуя в семинарах по оценке старт апов, моделировании кейсов на основе реальных компаний , международных проектах и многом другом!

Каждый студент “Лиги аналитиков” получит персонального ментора из числа инвестиционных директоров “Зубр Капитал”. Ты получишь новые профессиональные контакты, а лучшие студенты будут приглашены на стажировку! Может, это будешь ты? 😏

❗Для участия в конкурсном отборе оставляйте заявку на сайте. Набор заявок до 10 апреля 2024 года.

🐦@ComehereMinsk


⚡️Адкрываем набор у Акадэмію новай беларускай дыпламатыі!

Акадэмія новай беларускай дыпламатыі — гэта адукацыйны курс, які дапаможа маладым беларускім лідаркам і лідарам сфармуляваць цэласнае разуменне знешняй палітыкі Беларусі і прасоўваць беларускую павестку на міжнародным узроўні – тут і цяпер.

🤓 У гэтым годзе мы будзем даследаваць знешні вобраз Беларусі, пераасэнсоўваць імідж нашай краіны і каналы яго прасоўвання ў межах канцэпцыі новай публічнай дыпламатыі.

Што ты атрымаеш ад навучальнай праграмы:

⭐️ навучышся свабодна і глабальна думаць пра знешнюю палітыку,

⭐️ навучышся фармуляваць меркаванне і ўмець ацэньваць міжнародныя працэсы з улікам выклікаў ды трэндаў,

⭐️ атрымаеш навыкі для прасоўвання беларускай павесткі на міжнародным узроўні.

Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве).

📌 Адукацыйны курс стартуе 2-га красавіка і завяршаецца 25 траўня. Дэдлайн падачы заяўкі – 27 сакавіка 12:00 па Мінску.

Акадэмія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта.

Падаць заяўку 👉 https://forms.gle/PixjtcqLdsgFZ7ai6
Больш пра Акадэмію 👉 https://new-belarusian-diplomacy.academy/

🐦@ComehereMinsk


🔥 Стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў

Рабі свет лепшым праз сацыяльныя праекты на Стартап-школе беларускіх сацыяльных праектаў! Гэты курс разлічаны для маладых людзей, якія хочуць атрымаць неабходныя веды і навыкі для запуску паспяховага сацыяльнага бізнэсу.

🗓️ 23 красавіка — 4 чэрвеня ў Вільні і анлайн.

Падчас стартап-школы ты:

👉 паслухаеш карысныя лекцыі,
👉 папрацуеш на майстар-класах,
👉 паўдзельнічаеш у ментарскіх сесіях,
👉 выступіш на Дэма дні — пітчы праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі.

Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты (да 6.000 EUR) і ментарскую падтрымку!

Азнаёміцца ​​з праграмай стартап-школы, ментарамі і FAQ можна на нашым сайце: https://school.imaguru.net/

Каб узяць удзел запоўні заяўку

🐦@ComehereMinsk


Legalize Belarus запрашае на Школу гуманнай наркапалітыкі!

📚 Школа ад Legalize Belarus — гэта адукацыйная і актывісцкая праграма, якая яднае беларусаў і беларусак для вывучэння сучаснага стану наркапалітыкі і змены яе ў лепшы бок.

У рамках праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з рознымі аспектамі наркапалітыкі, пачынаючы ад асноўных паняццяў у сферы псіхаактыўных рэчываў і іх уплыву на арганізм чалавека да аналізу адвакацыйных стратэгій і міжнароднай сістэмы рэгулявання ПАР.

Падрабязней пра школу можна прачытаць на сайце Legalize Belarus.

🧭 Дзе? Калі?
9–13 траўня. Літва
Дэдлайн падачы: 6 красавіка

🚀 Для каго гэта праграма?
На школу могуць падаць заяўку беларускія актывісты:кі, журналісты:кі, лекары:кі, юрысты:кі і ўсе тыя, хто хоча ўнесці свой уклад у прасоўванне гуманнай наркапалітыкі ў Беларусі.

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць адбірацца на падставе матывацыйных лістоў, якія можна пакінуць у форме-заяўцы.

🐦@ComehereMinsk


👩‍🏫🧑‍🏫Праграма Fulbright TEA для беларускіх настаўнікаў(-ніц) і іншых спецыялістаў(-к) у галіне сярэдняй адукацыі

Калі вы:

- з'яўляецеся настаўнікам(-цай) англійскай мовы, матэматыкі, прыродазнаўчых навук, замежнай мовы або грамадскіх навук на ўзроўні сярэдняй школы, ці
- маеце досвед педагагічнай працы і займаецеся адукацыяй беларусаў(-к) школьнага ўзросту, як у Беларусі, так і ў іншых краінах;
- маеце мінімум тры гады досведу выкладання на поўную стаўку на момант пачатку праграмы;
- добра валодаеце вуснай і пісьмовай англійскай мовай;
- маеце грамадзянства Беларусі,

то гэтая праграма для вас!

Fulbright TEA прапануе выдатную магчымасць прайсці шэсцітыднёвую стажыроўку на базе амерыканскага ўніверсітэта, якая дазволіць павысіць прафесійнае майстэрства і абмяняцца досведам з калегамі з ЗША.

🔹Дэдлайн падачы заяўкі - да 14 красавіка уключна

Спасылка на анлайн-анкету і падрабязнасці тут: https://www.belarus.americancouncils.org/fulbright-blr/tea

💫Падзяліся гэтым запісам са знаёмымі настаўніцамі і настаўнікамі!

🐦@ComehereMinsk


🌿Онлайн-конференция по ландшафтному дизайну

23 марта пройдет онлайн-конференция по ландшафтному дизайну, организованная в рамках ежегодного Минского ландшафтного Форума.

В программе:
1. Выступления ведущих экспертов в области ландшафтного дизайна, которые поделятся своими знаниями и опытом.
2. Открытая дискуссия, где каждый сможет высказать свои мысли и идеи, обсудить актуальные вопросы темы конференции.
3.Профильный нетворкинг, предоставляющий прекрасную возможность для обмена опытом и знакомств с коллегами по цеху.

👉Ссылка на регистрацию

🐦@ComehereMinsk


Сэкс Эд і RedCupMustCry запрашаюць на анлайн лекцыю ад эксперткі Волі Сарока!

Падчас сустрэчы мы паразмаўляем пра:
- культуру парушэння асабістых межаў,
- гвалт, як форму парушэння асабістых межаў,
- ролю кожнага_ай у цыкле гвалту,
- фактары, якія пагаршаюць адносіны, але шырока практыкуюцца ў беларускам грамадстве.

На сустрэчы вы таксама зможаце задаць свае пытанні.

📅 Калі: 23 сакавіка 19.00 па Менску.

📍Сустрэча аббудзецца анлайн. Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя ў форме. Уваход вольны.

🐦@ComehereMinsk


Офлайн, Минск: «Основы творческого мышления: как найти себя?»: практический курс-тренинг

Предлагаемый курс − краткосрочная целенаправленная терапия для широкого спектра психологических проблем, включая депрессию, тревогу, гнев, одиночество, панику, страхи, расстройства пищевого поведения, зависимость и проблемы личности.

Преподаватель помогает выявить конкретные искажения, предубеждения в мышлении и дает рекомендации о том, как изменить это мышление. Курс помогает овладеть эффективными навыками самопомощи, позволяющими изменить то, как вы думаете, чувствуете и ведете себя сейчас.

Центральная идея, лежащая в основе курса, чрезвычайно проста: если вы измените то, как вы думаете, вы можете изменить то, как вы себя чувствуете.

Формат: оффлайн, раз в неделю
Когда: апрель-май 2024 года
Где: Минск, RoNika Lab

Для записи обращаться: @studia.ronikalab (Instagram)
+375 (29) 656-51-45
+375 (29) 113-13-25

🐦@ComehereMinsk


«Удобные вопросы» – онлайн-вебинар с акушером-гинекологом


⏰ 24 марта, воскресенье, 17:00-18:00 по Минску.

🔗 Регистрация по ссылке. За день до мероприятия мы отправим ссылку на подключение к Zoom-вебинару.

«Удобные вопросы» – это онлайн-вебинар с акушером-гинекологом Владиславой, где ты в дружественной обстановке сможешь задать волнующие вопросы, без осуждения и обесценивания 💫 Вебинар будет полезен для тех, кто хочет в комфортном формате подготовиться к гинекологическому осмотру морально и информационно.

Встреча пройдет в формате вебинара: сначала гинеколог расскажет, как подготовиться к плановому осмотру, какие чек-апы стоит проводить регулярно, а потом будет возможность задать вопросы. Вопросы можно будет задавать анонимно!

Обрати внимание, что это информационная встреча и она не заменяет поход к врачу!


🐦@ComehereMinsk


Анлайн лекцыя «Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі»

Аўтарка: Аліна Дзеравянка – менеджарка культурных праектаў, лектарка.

📅 Дата: 20 сакавіка
🕕 Час: 18:30 па Усходнееўрапейскім часе
📍Месца: Вільня ці анлайн у zoom

Аліна Дзеравянка – менеджарка культурных праектаў, лектарка, экс-дырэктарка Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці (2013-2022).

Каардынавала такія праекты як: Нябачная спадчына Берасця, арт-рэзідэнцыі ў Фондзе і ў «Прасторы КХ», праект «Культура і Крэатыўнасць», архітэктурны фэст «Архстояніе», міжнародную мастацкую рэзідэнцыю ў Нікола-Ляніўцы і іншыя.

На лекцыі вы даведаецеся, як сучаснае мастацтва працуе са спадчынай, ствараючы і аднаўляючы тое, што часам нам здаецца нявартым увагі. Зараз ўсе больш арт праектаў датычыцца лакальнай ідэнтычнасці, візуальнай гісторыі супольнасцяў ці актуалізацыі нябачнай спадчыны.

Аліна Дзеравянка запрашае ўсіх на адкрытую дыскусію. Падзяліцеся сваімі пытаннямі, выкажаце сваё меркаванне і абмяркуйце тэму з лектаркай і іншымі ўдзельнікамі.

Фарматы лекцыі:
- Афлайн у Вільні. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.
- Анлайн на платформе ZOOM. Удзельнічайце ў мерапрыемстве з любой кропкі свету.

Працоўная мова – беларуская.

📝 Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Да хуткай сустрэчы✨

На ілюстрацыі: VEHA. Інсталяцыя на выставе «Наследаванне». Галерэя 54, Гётэбарг, 2019. Фота: Дзяніс Раманоўскі

🐦@ComehereMinsk


🤩Анлайн-тэатральны курс "Міф пра актораў"

Курс дапаможа ўключыцца ў працэс існавання праз абуджэнне сваёй прыроды, патэнцыялу асобы і стану крэатыўнасці.

Што будзем рабіць?
⚡️ Практыкавацца
Асвойваць навыкі, неабходныя для выхаду ў сцэнічную прастору, праз трэнінг і практыкаванні;
⚡️ Ствараць
Выконваць сістэму заданняў, якія прапануюць адчуць сябе стваральнікам, акторам, рэжысёрам; яны правакуюць на творчую рызыку і раскрыццё сябе; дазваляюць асвойваць і ўжываць сродкі выражальнасьці;
⚡️ Даведвацца
Пройдзем базавыя веды акторскіх сістэмаў. Правядзем аналіз творчых спробаў.

Прапампуем навыкі ўвагі, уяўлення, адчування прасторы, часу, каардынацыі, канцэнтрацыі, партнёрскага ўзаемадзеяння, харызмы і псіхафізікі.

Курс вядзе актор кіно і тэатра, рэжысёр-педагог Андрэй Саўчанка, кіраўнік Тутэйшага Тэатра

💥Сакавік-красавік | Анлайн

Запіс:
tutejshyteatr@gmail.com
Тэлеграм — Андрэй

🐦@ComehereMinsk


🔥 #ArtPowerBelarus запускае навучальную праграму для беларускіх прафесіяналаў(-к) у сферы культуры і запрашае ўдзельнікаў(-іц).

Мэта праекта — паглыбленне ведаў беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці. Праграма пашырыць магчымасці дзеячаў культуры з гледзішча арганізацыі працэсу кіравання праектамі.

Навучальная праграма ўключае курсы:
▪️Уводзіны ў арт-менеджмент,
▪️Уводзіны ў кіраванне праектамі,
▪️Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры,
▪️Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі,
▪️Капіталізацыя культуры і мастацтва,
▪️Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на культурніцкі менеджмент,
▪️Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак.

Пачатак заняткаў: 1 красавіка 2024 года. Працягласць навучання: 10 тыдняў.
Навучанне бясплатнае онлайн.

👉Дэталі, патрабаванні да ўдзельнікаў і форма заяўкі (дэдлайн: 20 сакавіка).

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.

Ёсць пытанні? Пішыце на e-mail: education@byculture.org

🐦@ComehereMinsk


Среди друзей чувствуешь себя одиноко? Боишься критики? Ощущаешь себя “Не таким/-ой”?

ТЕБЕ К НАМ 💚

РОО «Белорусская Ассоциация клубов ЮНЕСКО» проводит набор участников на обучающий курс Путешествие4Life международного проекта Dance4Life 🌏

🔹Офлайн, г. Минск, Машерова 25/3 и ресурсный центр «Ступени»
🔹Дедлайн подачи заявок: 23.03.2024

На четырёх встречах мы:
⁃Научимся формулировать и выражать свое мнение, критически оценивать информацию и быстро включаться в teamwork
⁃Обсудим такие вопросы как «Что такое ВИЧ и что с ним делать?», «Как выстроить свои личные границы и осознавать границы других людей?» итп
-Вручим престижный сертификат Человека Движения
-Предоставим возможность реализовать своё мероприятие 🤩

🗓️ Тренинги будут проходить:
24 марта 14:00-18:00
25 марта 13:00-17:00
30 марта 13:00-17:00
31 марта 14:00-18:00

Регистрация по ссылке: https://forms.gle/1a1pXtFv3B99mqXS8

🐦@ComehereMinsk


Калі вы ў Вільнюсе: 19 сакавіка а 18-й «Культурніцкі нетворкінг»!

Запрашаем усіх, хто датычны да арганізацыі культурнага жыцця Вільнюса, на наш Культурніцкі нетворкінг, дзе мы пазнаёмімся, падзелімся ідэямі, чэленджамі, і канешне, падрыхтуем глебу для сумесных праектаў!

У праграме:

• знаёмствы і нетворкінг — мы падрыхтавалі некалькі цікавых метадаў знаёмства
• спікеры — мы запрасілі літоўскіх і беларускіх культдзеячаў
• Open Mic культурніцкіх праектаў — мы хочам каб і вы падзяліліся сваёй ініцыятывай ці праектам.

👉Рэгістрацыя па спасылцы

💰 Уваход вольны, але па жаданні можна пакінуць ўнёсак ў дабрачынную скрыню.

🍾 BYOB — прыносьце з сабой напоі (можна алкагольныя).

🐦@ComehereMinsk


Бясплатны анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі». Па-беларуску, для беларусаў_ак, пра Беларусь!

Вясна - самы час адправіцца на пошукі прыгод!
Таму запрашаем з намі ў магічнае і кайфовае падарожжа палескіх рабінзонаў і рабінзонак! 🧳🧚‍♂️

Калі? З 25 па 29 сакавіка, анлайн

Чаго чакаць ад летніка?


Шчырай любові да Беларусі, а таксама знаёмстваў з знакамітымі беларусамі і беларускамі, якія змянілі наш свет.

Мы разам давядзем, што беларусы_кі вельмі таленавітая нацыя і нам ёсць кім ганарыцца. Наша краіна багатая не толькі мастакамі_чкамі, музыкамі і літэратарамі_камі, але і навукоўцамі_камі, бізнесоўцамі_камі, вандроўнікамі_цамі і інш.

Таксама пад час летніка удзельнікі змогуць больш даведацца пра родную мову, гісторыю, культуру і мастацтва, стварыць уласныя творчыя праекты па тэме беларускіх "супергерояў" і "супергераінь", ну і проста цікава правесці час у вясёлай кампаніі.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 11-15 год, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.

Заняткі будуць праходзіць у дзвюх зменах (час Менскі):

☀️дзённая змена: 10:30-13:30 - атрадная сустрэча
16:00-16:30 - закрыццё дня (атрадная свечка)
🌙вечаровая змена: 16:30-20:00 - атрадная сустрэча і закрыццё дня

Таксама для ўдзельнікаў_ніц абедзвюх змен праводзяцца факультатывы. Кожны_ая штодзённа можа наведаць па 2 факультатыўных заняткі з 14:00 да 16:00.

Асноўная мова летніка — беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі абіраць мову зносін.

📆 Рэгіструйцеся да 20 сакавіка ўключна.
Не пазней за 22 сакавіка, вы атрымаеце ліст з запрашэннем у бацькоўскі чат і чат атрада.

Пабачымся на летніку? 😉

🐦@ComehereMinsk


Кароткі курс канстытуцыяналізму

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Impact абвяшчае чарговы набор беларусаў і беларусак для ўдзелу ў анлайн-курсе па самаабмежаванні ўлады ў дзяржаве (канстытуцыяналізм).

Курс складаецца з 10 вэбінараў, якія раскрываюць паняцці: прававая дзяржава, правы чалавека, правасуддзе, парламентарызм, роўнасць і іншыя.

Курс арыентаваны на актывіст_ак беларускай грамадзянскай супольнасці, якія зацікаўленыя ў атрыманні дадатковых ведаў у сферы правоў чалавека і самаабмежавання ўлады.

Калі: сакавік – красавік 2024 года.

Дэдлайн падачы заявак: 22 сакавіка 2024 г. (уключна). Адбор удзельні_ц будзе завершаны не пазней за 26 сакавіка.

Курс бясплатны.
Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна запоўніць анкету.

Свае пытанні і запыты дадатковай  інфармацыі дасылайце на пошту constitutionalcourse@gmail.com

🐦@ComehereMinsk


🇪🇺 Стыпендыі, гранты і іншыя магчымасці для адукацыі ў ЕС – даведайцеся больш у Цэнтры дапамогі SALT

Для беларусаў ужо існуе вялікая колькасць магчымасцяў для атрымання адукацыі ў ЕС і ўвесь час з'яўляюцца новыя.

Цэнтр дапамогі SALT кансультуе па розных варыянтах адукацыйных ініцыятыў, не абмяжоўваючыся праграмай EU4Belarus – SALT. Звярнуўшыся ў Цэнтр, вы можаце даведацца:

1️⃣ Якія праграмы, стыпендыі і гранты існуюць у ЕС для беларусаў.
2️⃣ Падрабязнасці аб крытэрах і неабходных дакументах для атрымання стыпендыі альбо гранта.
3️⃣ Адказы на іншыя пытанні аб магчымасцях адукацыі ў ЕС для беларусаў.

👉 Звярнуцца ў Цэнтр дапамогі можна, запоўніўшы форму па спасылцы.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет

🐦@ComehereMinsk

Показано 20 последних публикаций.