ЦБС адкрыў стэнд незалежных беларускіх аўтараў і выдаўцоў на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Каралеўскім замку!
Сёння распачаўся Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве — адзін з найбольш прэстыжных і насычаных кірмашоў у Польшчы. Дзякуючы намаганням Цэнтра беларускай салідарнасці, на кірмашы з’явіўся стэнд беларускіх незалежных аўтараў і выдаўцоў. Тут прадстаўлены беларускія кнігі і сімволіка, а таксама запланаваныя творчыя сустрэчы з вядомымі аўтарамі — Уладзімірам Арловым, Андрэем Хадановічам і іншымі.
Падчас урачыстага адкрыцця кіраўнік фонду Historia i Kultura, арганізатар кірмашу, Вальдэмар Міхальскі асабліва адзначыў нашу арганізацыю і наша шматгадовае супрацоўніцтва.
Запрашаем усіх беларусаў наведаць стэнд!
📍 Каралеўскі замак (plac Zamkowy 4).
🕙 Час працы: 10:00–18:00.
Увага!
Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzka (з адваротнага боку замка). Пасля ўваходу неабходна ісці налева да самага канца — там вас чакае беларускі стэнд №75.