Малекулы арганічных рэчываў знаходзяць ў космасе даволі часта. Сустракаюцца яны ў газавых скопішчах вакол маладых зорак, у ядрах камэт і на спадарожніках плянэт сонечнай сыстэмы. Аднак дакладна невядома, якім чынам яны ўтварыліся. Меркавалася, што арганічныя малекулы ўзьнікаюць на пакрытых ільдом часьцінках касьмічнай пылі пад уплывам ультрафіялетавага выпраменьваньня ад протазорак. Новы артыкул у ApJ можа прымусіць пераглядзець гіпотэзу ўтварэньня арганікі ў космасе.
Аўтары вывучылі згусткі газу ў сузор'і Цяльца, зь якіх у будучыні могуць сфармавацца зоркі, падобныя на Сонца, і знайшлі там прыкметы метанола і ацэтальдэгіда.
Аўтары вывучылі згусткі газу ў сузор'і Цяльца, зь якіх у будучыні могуць сфармавацца зоркі, падобныя на Сонца, і знайшлі там прыкметы метанола і ацэтальдэгіда.