З дапамогай кампутарнай тамаграфіі ў трох шымпанзэ з фіброзам міякарда знайшлі косткі ў сэрцы. Усе тры косткі маюць памер некалькі мілімэтраў, дзьве зь іх губчастыя па структуры. Хутчэй за ўсё прычынай утварэньня костак стаў фіброз, але навукоўцы не выключаюць, што гэта частка нармальнай анатоміі шымпанзэ. Падобныя косткі апісаныя для пустарогіх парнакапытных Bovidae і выдраў Lutra lutra.