Амэрыканскія навукоўцы вырасьцілі кавалак чалавечай скуры з эмбрыянальных клетак in vitro. Вывучэньне арганоіда паказала, што ў ім сфармаваліся не толькі асноўныя часткі скуры - дэрма і эпідэрміс, але і валасяныя фалікулы. Пасьля перасадкі гэтага кавалка скуры пацуку на ім пачалі расьці валасы.
Аднак такім мэтадам немагчыма будзе скарыстацца для тэрміновага лекаваньня апёкаў праз нізкую хуткасьць разьвіцьця ўзораў. Самі аўтары жартуюць, што зрабілі чарговы крок наперад у барацьбе з пацучыным аблысеньнем.