Асноўныя складнікі вадкасьцяў для электронных цыгарэт - прапіленгліколь і гліцарына - правакуюць негатыўныя зьмены мікрабіёты дзёснаў: бактэрыі пачынаюць актыўней утвараць біяплёнку, што выклікае запаленьне. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у Science Advances дасьледваньні. Аўтары заўважаюць, што апісаны факт ставіць вэйпінг ў адзін рад са "звычайным" курэньнем.