Тут Google і Amazon амаль адначасова прадставілі свае нейрасеткавыя музычныя сэрвісы для стварэньня музыкі.
DeepComposer ад Amazon уяўляе сабой не толькі воблачны сэрвіс, але і адмысловую MIDI-клявіятуру, на якой можна штосьці найграць, а нейрасетка потым дадасьць партыі іншых інструмэнтаў. Кошт клявіятуры $99, а кошт воблачнага сэрвісу залежыць ад часу працы сэрвэра пры навучаньні і выкарыстаньні нейрасеткавых мадэляў.
DrumBot ад Google, як бачна з назвы, прапісвае толькі драм-сэкцыю, і толькі на два такты. Затое можна скарыстацца наўпрост у браўзэры, што мне пакуль не ўдалося😄
"Калябарацыі" нейрасетак з вядомымі музыкамі для кліпаў мы ўжо бачылі, чакаем аўдыё.