Амэрыканскія навукоўцы здолелі вярнуць зрок лябараторным мышам. І зрабілі гэта дастаткова проста: яны ўнесьлі жывёлам ген, адказны за ўспрымальны да зялёнага сьвятла бялок. Такім чынам, ужо праз месяц грызуны лёгка арыентаваліся ў прасторы і маглі адрозьніваць выявы на пляншэце. Аўтары хоць і адзначаюць, што зрок ў мышэй не самы лепшы, аднак спадзяюцца, што ўжо праз некалькі гадоў такую тэхналёгію можна будзе выпрабаваць на людзях.