Генэтычная абумоўленасьць самотнасьці.
Навукоўцы з Кэмбрыджскага ўнівэрсытэту прааналізавалі дадзеныя Біябанку Вялікабрытаніі і знайшлі 15 локусаў ДНК, якія могуць мець сувязь з самотнасьцю. Агулам у дасьледваньні выкарысталі анкеты 452302 чалавек.
На першым этапе ўдзельнікі адказалі на некалькі пытаньняў: Ці часта вы адчуваеце сябе самотным? Колькі чалавек жыве з вамі? Ці часта наведваеце сяброў і сваякоў? і г.д.
На другім этапе навукоўцы скарысталіся паўнагеномным пошукам асацыяцый (GWAS), каб ідэнтыфікаваць локусы самотнасьці (на малюнку радок Loneliness).
Людзі часта мяркуюць, што самотнасьць абумоўлена выключна нашым асяродзьдзем і жыцьцёвым досьведам, аднак дасьледваньне паказвае, што гены тут таксама граюць пэўную ролю - кажуць аўтары.
Таксама ў дасьледваньні, каб два разы не ўставаць, ідэнтыфікавалі і локусы "спартзалы" (N=6), локусы, адказныя за наведваньне пабу (N=13) і рэлігійных груп (N=18).
Далейшае вывучэньне дапаможа вызначыць фактары рызыкі, зьвязаныя з сацыяльнай ізаляцыяй.