Некалькі дзён таму выпадкова заўважыў на адным сайце гэты здымак з подпісам "серде перед трансплантацией". Падумалася, што тут нешта не тое.
Дык вось, на здымку мы бачым сэрца сьвіньні, якое прайшло працэс дэцэлюлярызацыі, то бок з сэрца выдалілі ўсе клеткі, пакінуўшы толькі каляген і фібрын, а таксама крышачку лямініна і протэагліканаў. Іншымі словамі, перад намі не орган, а толькі яго каркас.
Адной з галоўных прабелем пры трансплянтацыі, зьяўляецца пошук подыходзячага донара, каб абыйсьці праблему непрыманьня арганізмам новага воргану. Дарэчы асноўным алергенам падчас такіх працэдур зьяўляецца клеткавы апарат органа. Менавіта таму зараз актыўна распрацоўваюць тэгналёгіі 3D-друку і вырошчваньне са стволавых клетак.
Спробы атрымаць дэцэлюлярызаваны орган пачаліся яшчэ ў 1970-х, аднак нейкі зрух пачаўся толькі пад канец 20 ст. Спачатку па-за клетачны матрыкс, так называюцца тое, што бачым на здымку, атрымоўвалі з простых органаў: мачавік, скура, крываносныя судзіны. І толькі ў 2008 годзе пасьпяхова атрымалі матрыкс сэрца пацука. А ўжо зараз можна правесьці дэцэлюлярызацыю амаль любога воргана (печань, ныркі).
Падрабазьней пра тэхналёгію ў наступным паведамленьні.