Айчына/Cut


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Путешествия


Незнаёмыя куты айчыны вачыма аматараў краязнаўства

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


Выстава на прыродзе

Сапраўдныя маленькія цуды можна знайсці, калі пільна вывучаць мапу роварнага маршрута.

Сабраная, напэўна, мясцовым жыхаром калекцыя разнастайных хатніх рэчаў, ад тэлевізараў да каменных скульптур. Усё гэта выпадкова ці ў адмысловым парадку размешчана наўпрост ва ўзлеску на беразе вытока Іслачы.

Каб трапіць у гэтае месца, трэба перасекчы вёску Іслач цалкам і павернуць направа за мастком.

Дарэчы, у цэнтры вёскі ўсталявана мемарыяльная дошка наконт візіту сюды тады яшчэ галоўнага біскупа Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча.

53.894948, 27.108291
https://goo.gl/maps/onRvd5CUwWhVCi8x6


Пахавальня Дыбоўскіх

Невялічкі экземпляр неаготыкі змясціўся паміж Дзяржынскам і Рубяжэвічамі. Дыбоўскія прымалі непасрэдны ўдзел у паўстанні 1863 году, праз што былі адсюль выгнаныя, пакінуўшы у напамін толькі пахавальню.

Пахавальня цікавая сваёй пазіцыяй (на ўзгорку ў хмызняке, можна і не заўважыць, калі рухаешся па дарозе) і цыліндрычнай формай. Калісці мела два ўзроўня, склеп ды алтар, зараз падлога разбурана.

Лёс Дыбоўскіх нядзіўна больш яскравы за пахавальню - напрыклад, Бенэдыкт Дыбоўскі: пазбёг шыбеніцы, двойчы (пасля паўстання, а потым падчас вайны) быў сасланы ў Сібір, там зрабіў шмат даследчай заалагічнай працы, быў прызнаны паважаным членкорам РАН СССР. Надаў адной з апісаных жывёл Байкала імя "Gammaracanthuskytodermogammarus loricatobaicalensis".

Побач з пахавальняй - магіла настаяцеля мясцовай царквы Ўладзіміра Квяткоўскага. Быў лі той звязаны з Дыбоўскімі - невядома, мабыць проста "прах да праху". Яшчэ адна таямнічая гісторыя.

53.665296, 27.013596
https://goo.gl/maps/39wWBx8KJsX63rqa9


Уваход у пекла

Як выключэнне сёння аповед пойдзе пра месца, дзе мы пакуль не бывалі. Але надта цікавае як мінімум факталагічна.

Возера Равучае (Добрушскі раён)

Менавіта праз яго у пекла трапіў Выліваха з аповесці "Ладдзя Роспачы" Уладзіміра Караткевіча. Мясцовыя гавораць, нібыта возера па начам шуміць, раве, плача ды стогне. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што пад ім ёсць карставыя правалы і што яно мае падземную сувязь з рэчкай Іпуць. Ну і без легенды пра знікнуўшую пад вадой вёску тут не абыйшлося ;)

Дарэчы, уваходаў у пекла на зямлі беларускай усяго тры. Са сціплым даследаваннем іх дакладных каардынат можна азнаёміцца @dr.mixon/%D1%8F%D0%BA-%D0%B4%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%B0-%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BF%D1%96%D1%86%D1%8C-%D1%83-%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D0%BB%D0%B0-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%83-3a3a117d62ae' rel='nofollow'>па спасылцы.

52.5796, 31.4921
https://goo.gl/maps/YZt3v4QLu8c56Zcq7

Фотаздымак (с) wikimapia


Тумельская крыніца

Калі лёс закіне вас на поўдзень Смалявіцкага раёна, завітайце і па гэтае цудоўнае месца.

Крыніца знаходзіцца на левым беразе Ушы побач з вёскай Заброддзе. Раней у гэтым месцы таксама існаваў хутарок Тумель ды вадзяны млын.

Сто гадоў таму сюды наведваўся народны паэт Беларусі Якуб Колас калі працаваў у "ссылцы" ў Верхменьскай школе. Верхмень ён зваў Верханню, а Ушу апісваў як "Уса". Знаёмства крыніцы с пісьменнікам было нядоўгім - пасля 9 месяцаў працы ў школе Якуба Коласа звольнілі праз удзел у несанкцыяваным настаўніцкім сходзе.

У 60-ых канчаткова знік млын, а школа пераехала ў суседнюю вёску Алесіна (але захавала назву "Верхменьская"), дзе дарэчы ёсць таксама будынкі сядзібы Манюшкі-Ваньковічаў, але гэта гісторыя для іншай заметкі.

Крыніца ж у 2018 годзе была асвечана ў гонар святога Міхаіла ды адрамантавана. Вада сцюдзёная ды піткая, бадай што якасць можа часова пагаршацца з-за ападкаў і сельскай гаспадаркі.

53.9154773, 28.2440198
https://goo.gl/maps/SvmF3N4sLgRZeddB8


Месца нараджэння і юнацтва Ларысы Геніюш

Занядбаная гісторыя - гэта "канёк" сучаснай Беларусі. Культавая для нацыі баларусаў паэтка нарадзілася ў маёнтку Жлобаўцы, што каля Воўпы (Гродзенская вобласць). На самым краю сельскай гаспадаркі зараз можна заўважыць толькі
астравок раслін, які ўсім сваім відам гаворыць "тут нічога цікавага няма". Але з 2010 года, дзякуючы актывістам, там на рэштках падмурка стаіць камень са знікаючым #прамазараз надпісам "тут была родная хата Л. Геніюш". Часткова захаваўся склеп хаты.

"Часам доўга ўглядаюся на сцежкі сваёй маладосці — ажываюць успаміны, і здаецца мне: спрацаваныя матчыны рукі туляць мяне ласкава да сэрца, алеяю, ці, як мы казалі, — прагонам, шырака крочыць тата, я яму толькі па бараду…"

Побач ёсць вёса Длугапаль з тым, што засталося (выглядае файна) ад шыкоўнай брамы палацава-паркавага комплексу Вайчынскіх.

53.35934, 24.31225
https://goo.gl/maps/67dvn73dFjTWc4KV8


Геаграфічны цэнтр Беларусі

Годны куток краіны дзеля прэм'еры канала.

Пытанні цэнтра чаго-небудзь - Еўропы, кантынента, Зямлі - там-сям перыядычна з'яўляліся ў беларускім асяроддзі. Адно з такіх пытанняў было адназначна вырашана ў 1996 годзе навукоўцамі. Так на мапе і на зямлі з'явіўся геаграфічны цэнтр Беларусі.

Вікіпедыя зцвярджае, што гэта "нацыянальны сімвал глабальнай прывязкі Рэспублікі Беларусь да планеты Зямля". Практычны сэнс кропкі нашмат меньшы, а простаму чалавеку напэўна і ўвогуле больш перашкаджае - адметны камень знаходзіцца наўпрост пасярод калгасных палёў.

Завітаць гэтае месца выпадкова немагчыма. Дабірацца давядзецца пешшу ці на ровары, напрыклад з бліжэйшых чыгуначных прыпынкаў - Дрычын ці Вяндзеж, у напрамку Мінск-Пухавічы. Далей - некалькі кіламетраў праз прасёлкавыя дарогі, палі ды меліярацыйныя каналы, да якіх трэба звяртаць асаблівую ўвагу, каб маршрут не атрымаўся нашмат даўжэй чым трэба.

+53.528993, +28.045050
https://goo.gl/maps/QaamNsYLuHRMs8hg9

Показано 6 последних публикаций.

7

подписчиков
Статистика канала