Partyzan


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Напісаць нам: bypartyzan@gmail.com

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Добровольцю з Білорусі просять посмертно надати звання Героя України

Командир загиблого Іван Завершинський зареєстрував на сайті петицій до Президента електронне звернення. У ньому він просить Володимира Зеленського присвоїти звання Героя України (посмертно) військовослужбовцю Збройних Сил України - Едуарду Лобову.

"У своєму останньому бою Едуард Лобов врятував мені життя. Росіяни висадили десант поблизу наших позицій. Едуард вийшов з окопу, і спокійно одиничними пострілами з автомата знешкодив усіх ворогів. Саме ці дії дозволили евакуювати пораненого мене з поля бою", – зазначає у петиції командир загиблого.

Як доброволець на боці України Лобов брав участь у війні з літа 2015 року. Перед цим відсидів 4 роки у в'язниці Білорусі за політичну опозиційну діяльність проти режиму Олександра Лукашенка.

Щоб петицію розглянули потрібно набрати 25 тисяч голосів.

Проголосувати можна за посиланням: https://petition.president.gov.ua/petition/180242




Репост из: Полк Каліноўскага
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Глядзець на YouTube: https://youtu.be/K53xik83uoI

Нам вельмі часта дасылаюць пытанні
на конт дапамогі ад фонда “Bysol”.
Афіцыйна паведамляем, што Полк Каліноўскага не супрацоўнічае з фондам “Bysol”.
Тым не менш, пры арганзацыі збораў “Bysol” выкарыстоўвае фотаздымкамі ваяроў Палка Каліноўскага, якія ўзяты без дазвола на гэта.




⚡️І такіх украінцаў будзе шмат


Репост из: Полк Каліноўскага
БЯЗ ВОЛЬНАЙ УКРАІНЫ НЯ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ!

Вялікае інтэрвью з дабраахвотнікам нашага Батальёну Янам “Беларусам” Мельнікавым: пра вайну, пра Ўкраіну, пра Майдан ды, канечне, пра Беларусь.

https://youtu.be/F8u3r2Dwqj4
Позывной Беларус — Ян Мельников из батальона Калиновского
Большое интервью с смелым добровольцем батальона Кастуся Калиновского Яном «Беларусам» Мельником: о войне, об Украине, о Майдане и, конечно же, о Беларуси.#У...


Беларус Аляксей Скобля, які загінуў, абараняючы Кіеў, атрымаў званне Героя Украіны пасмяротна

Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ганараваў Аляксея Скоблю ( друже Тур) звання Героя Украіны! Нагадаю, што ён загінуў, калі прыкрываў адыход групы коштам свайго жыцця!

https://www.president.gov.ua/documents/2332022-42101

Yan Melnikau


Вайна забрала чарговага беларуса

Ганс прыехаў ваяваць за Украіну яшчэ ў 2015 годзе, быў у складзе ДУК ПС (быў некалькі разоў паранены), а з нядаўняга часу перайшоў у 24 механізаваную брыгаду ЗСУ.

Спадзяюся цяпер Ганс дзесці з Турам у лепшым свеце.

Светлая памяць!

Cialežnikau Antoś


Репост из: Грамадскі сектар Атраду "Пагоня"
❗️Атрад "Пагоня" не мае дачынення да стварэння "палка Пагоня"

У сувязі са з'яўленнем ініцыятывы па стварэнні "палка Пагоня" да нас пачалі паступаць пытанні, ці не маем мы да яго дачыненне? Не, не маем. Ні людзі, якія ў свой час былі ў Атрадзе "Пагоня", ні валанцёры з Грамадскага сектара Атраду "Пагоня" не маюць дачынення да гэтай крыху дзіўнай ініцыятывы. Крыху дзіўнай, бо за больш чым месяц ад пачатку вайны беларусы паспелі стварыць сваё нацыянальнае падраздзяленне- Батальён Кастуся Каліноўскага. Падраздзяленне створана, удзельнічае ў абароне Украіны, нясе гераічныя страты. І мы лічым, што менавіта вакол дапамогі батальёну Кастуся Каліноўскага беларусы мусяць згуртавацца ў гэтыя дні.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Беларускі добраахвотнік распавёў пра адзіны шанец для беларускіх вайскоўцаў выжыць ва Украіне

@by_partyzan




⚡️⚡️⚡️Заблакаваны YouTube-канал беларускіх добраахвотнікаў

Учора Youtube заблакаваў канал Partyzan. Ён менш за год таму быў створаны беларускімі добраахвотнікамі, якія ў розны час ваявалі за Украіну ў расійска-ўкраінскай вайне. Сярод іх – Ян Мельнікаў, які зараз ваюе ў батальёне Кастуся Каліноўскага і Павал Кухта – кіраўнік Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве. Найбольш верагодная прычына – асвятленне каналам удзелу беларускіх добраахвотнікаў у вайне за Украіну. Мы не парушалі аўтарскіх правоў, не парушалі іншых правілаў YouTube. Але пры гэтым былі заблакаваныя без папярэджанняў. Нашая апеліцыя з просьбай аднавіць канал была адхіленая без якога-небудзь выразнага тлумачэння прычыны блакіроўкі. Як вядома беларускі і ўкраінскі Youtube мадэруецца ў Расіі. Але мы верым, што вельмі хутка любы ўплыў расiянаў на YouTube будзе невеліраваны і запрашаем вас падпісацца на наш новы канал: www.youtube.com/channel/UCrBijjj4Jm0jKiMJld-PsLQ

Будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі.


Як батальён Каліноўскага ратуе гонар краіны 👆

@by_partyzan




Беларускі і амерыканскі добраахвотнікі на абароне Украіны

@by_partyzan


13 сакавіка ў баях за Украіну загінуў беларус Аляксей Скобла. У 2015 годзе ён добраахвотнікам паехаў ваяваць на Данбас, пасля застаўся служыць у войску. «Ён быў найлепшым з найлепшых, служыў у спецназе», — кажа яго сястра Кацярына. Пра брата і яго апошні бой яна распавяла журналістам 👇

https://nashaniva.com/?c=ar&i=286400


⚡️Працягваем рыхтаваць беларусаў

Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве працягвае праводзіць навучанне па тактычнай медыцыне для беларусаў, якія збіраюцца адправіцца на расiйска-ўкраінскую вайну.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

@by_partyzan


Репост из: Полк Каліноўскага
🕯Сёння мы развітался з нашым сябрам. Аляксей «Тур» загінуў 13 сакавіка ў бітве пад Кіевам, прыкрываючы адыход сваіх братоў.

Тур быў замкамандзірам групы і стаяў ля вытокаў беларускіх дабрааховтнікаў, якія змагаліся за Украіну яшчэ з 2014 году. 14 сакавіка Туру мусіла споўніцца 32 гады. На развітанне з байцом прыйшло шмат пабрацімаў.

«Прайду няўхільна цяжкі шлях вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах уздымем сцяг шляхетнай славы.
Як Каліноўскі наш Кастусь, мне прыклад, так і лёс Ліцвіна.
Я вызваляю Беларусь праз вызваленне Украіны.
Як Тур, клянусь абараніць у пекле бітвы пабраціма.
Наш гонар вечна будзе жыць у памяці маёй Радзіме», — такі верш зачытаў на развітанні адзін з дабраахвотнікаў.

Герої не вмирають!





Показано 20 последних публикаций.

1 057

подписчиков
Статистика канала