‼️ Вялікі тэатр Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры перад спектаклем “Сівая легенда” ладзіць вечар да 90-годдзя Ўладзіміра Караткевіча. На імправізаванай выставе ў фае тэатра вы пабачыце: кнігі, фотаздымкі і сувеніры, унікальныя прадметы, якія належалі пісьменніку і былі звязаныя з яго творчасцю. Акрамя таго, у тэатры ўпершыню адбудзецца “беларускі буккросінг” (у межах сумеснага праекта музея з прадпрыемствам “БЕЛГІПС-ЭКА” “Кнізе – другое жыццё!”): кожны жадаючы можа прынесці беларускамоўную кнігу і наўзамен узяць сабе іншую. Дзякуй, што #мы_разам і #вы_з_намі