Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
29 Mar 2018, 20:27 (1181 день назад)
​​БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ №6 29.03.1918


✅УСТАЎНАЯ ГРАМАТА РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ: "Абвешчаючы аб нізалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што усе любячые волю народы дапомогуць беларускому народу у поунай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржауные ідэалы".


✅ІНТЭЛІГЕНТНЫ ГОЛАД
За чатыры гады вайны сталі пустыні ўніверсітэты, семінарыі. Моладзь кінула іх і пайшла на вайну, кожны ведае, што гады вайны трэба выкрасліць з свайго жыцця, як страчаныя. На гэтым трэба падумаць: трэба каб беларусы ахвяравалі астатнюю капейку на стварэнне розных вучыльняў, дзе будуць укладаць у голавы і сэрцы моладзі зерні ведаў, якія як сонца ўзыходзячае, зганяюць, як туман, усё нізкае, непраўдзівае, злоснае з адзічэлых і пакінутых душаў.


✅ВЕСТКІ З КРАЮ.
Заняты нямецкімі войскамі Барысаў, знаходзіцца пад яго аховай і ўладай. Ёсць два нямецкія каменданты,— у Нова-Барысаве і ў Барысаве, з якіх першы выдае жыхарам пропускі ў Менск і ў Расію, а Барысаўскі— ведае грамадскім жыццём павету.


✅МЕНСКАЕ ЖЫЦЦЁ

✖️Усебеларускі з'езд прадстаўнікоў земстваў, гарадоў, зямельных і харчовых камітэтаў, салдатаў, селян, работнікаў, кааператываў, нацыянальных беларускіх радаў і іншых арганізацыяў, які быў разагнаны Менскай бальшавіцкай уладай, даручыў Радзе тварыць арганізацыю грамадзкіх сілаў Беларусі, маючы на мэці яе адраджэнне і дзяржаўнае будаўніцтва.

✖️Дамініканскі касцёл, заснаваны 265 год таму назад, і забраны пад казармы віленскім генерал-губернатарам Мураўёвым у 1869 г. хутка стане ізноў святыняй для католікаў.

✖️Вывеска спісу кватэрантаў пры кожным доме мала дзе яшчэ зроблена, бо немцы на гэта не палажылі ніякага тэрміну. Пры прозвішчы кватэрантаў павінна быць паказана, чым ён займаецца. Гэткія спісы, як мы чулі, маюць сваёй мэтай прымусіць зарэгістравацца ўсіх ваеннаслужачых, а таксама не даць хавацца пад куток дэзерцірам, злодзеям і рабаўнікам.

✖️Галоўная аптэка пры упраўленні М. Р. ж. д. за апошнія часы зусім збяднела на лекарства. Сур'ёзна хворым і лячыцца няма чым і ў шпіталь свой няма магчымасці трапіць, бо яго вывезлі гады два таму назад у Гомель.


✅МАЯ ПЕСНЯ, рэдактар А. Прушынскі, выдавецтва таварыства "Заранка"

http://kamunikat.org/download.php?item=45946-1.pdf&pubref=45946