Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
28 Mar 2018, 20:51 (1181 день назад)
​​БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ №5 28.03.1918

✅НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ БЕЛАРУСІ
25 сакавіка Рада Беларускай Рэспублікі абвесціла незалежнасць Беларусі. Не гледзячы на страшэнную апазіцыю небеларускіх элементаў Рады, беларуская частка яе на гэты раз аказалася нізломнаю. Тое бязвыхаднае становішча, у якім знаходзіцца цяпер наша Бацькаўшчына, скасавала усе розніцы поглядаў між беларусамі. Хто беларус,— той за незалежнасць.

✅БЕЛАСТОК, ГАРОДНЯ, А МО І ВІЛЬНЯ.
А. Р. Піша пра захватныя польскія планы на беларускія землі.
"Ды ў адным нельга сумнявацца, што справа ўніі Польшчы з Літвой і Беларуссю праіграна безпаваротна, і па камандзе з Варшавы, каліб яна нават і ўшчэмілася і перашкаджала нам будаваць уласны дзяржаўны лад, ніякай уніі ні будзе. Лепш нам быць суседзямі палякаў, чымсі мець з німі супольную хату".

✅СКРЫПТЫ ШОВІНІСТА
А. Навадворскі піша пра тое, што на прапазыцыю зробленую ад Менскага паштофа-тэлеграфнага кіраўніцтва польскаму прадстаўніцтву, каб вярнуць толькі частку сумы ўзятай польскімі легіянерамі з пошты, пасля сыходу бальшавікоў, начальнік паштофа-тэлеграфнага акругу атрымаў ад польскага прадстаўніцтва адказ, што прэтэнзіі начальніка акругу прыняты пад увагу і будуць разгледжаны Польскім Урадам пры рэгуляванні ўзаемных стасункаў Урадаў Польскага і Рускага. І ён задаецца пытаннем: "якія адносіны Польскі Урад мае да Менскіх грошаў?"

✅МЕНСКАЕ ЖЫЦЦЁ
✖️Савет Старшын рускага клюбу склікае на 30 сакавіка а 5 гадзіны вечара агульнае сабранне сваіх членаў.
✖️Дэмакратычныя абеды для служачых пры упраўленні Л. Р. ж.д. ва ст. Менск — наладжваюцца зноў.
✖️Шэсць членаў гарадскога харчовага камітэту разам з германскімі вайсковымі чынамі выехалі 25 г. м. па закупкі ў губерні і паветы.
✖️Справа настаўніцкага інстытута — завісла ў паветры. Прыехаўшы із Яраслаўля прадстаўнік інстытуту заявіў камісіі народнай прасветы аб патрэбе як найхутчэй пераводу інстытута ў Менск.
✖️Губернскае земства дало пазваленне хайрусу інжынераў і тэхнікаў адкрыць на Васкрасенскай вуліцы рамонтную майстэрню гаспадарскіх машын.
✖️Земская пошта за згодай паштова-тэлеграфнымі германскімі чыноўнікамі пачне хадзіць с 1 мая.

✅Захар Вехаць. НАДЗЕЯ ГАРОТНІКА.

http://kamunikat.org/download.php?item=45945-1.pdf&pubref=45945