Прэса БНР

@bnr1918 Нравится 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Образование
Добавлен в индекс
21.11.2017 18:26
27 Mar 2018, 19:27 (1066 дней назад)
​​БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ №4 27.03.1918


✅СКРЫПТЫ ШОВІНІСТА
Мы жылі палавінным жыццём, трымаліся ў дзейнасці палавінных спосабаў і мелі сярод сабе агромністы лік поў-палякаў. Час поў-жыцця, поў-спосабоў прамінуў. Цяпер трэба ясна думаць і горача пачуваць, у паступках быць поўным і няўлоўным. Для гэтага трэба мець свядомасць, хто ты і што ты.


✅З. Бядуля. Крыжы


✅ЯШЧЭ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ШКОЛЕ
Наша беларуская інтэлігенцыя, што залічвае сабе то да польскай то да расійскай культуры і цяпер, дзякуючы грамадскай і эканамічнай руйнацыі краю, знаходзіцца ў цяжкім стане ні ведаючы і ні маючы што рабіць,— павінны ў канцы апомніцца.
Перад ёй,— агромністая ніва праўдзівай народнай, нацыянальнай, прасветы і культуры.
Частка інтэлігенцыі, здольная да прасьветнай працы, павінна зараз жа ўзяцца за яе, паставіўшы сабе ідэалам нацыянальную беларускую школу, у якой усе навукі выкладаліся-б па-беларуску і было-б навучанне і чужых моваў.
У пачатковых школах можна было б пачынаць зараз жа ўсё выкладаць па-беларуску. Падручнікі ў нас ёсць, і іх толькі трэба надрукаваць у значную лічбу. Калі ў сярэдняй школе ні можна выкладаць усё па-беларуску, дык прынамсі трэба грунтоўна вучыць усё, што датычыцца беларусаў: гісторыю, геаграфію, жыццё, старую пісьменнасць, цяперашнюю пісьменнасць, народную творчасць. Вышэйшая школа павінна мець катэдру беларусазнаўства, на якой будзе разглядацца мова грунтоўна і навучна.
Праўда што доўгія часы ідэалы той частцы інтэлігенцыі адцягваліся на Кракаў ці Маскву і ні ўсе яе прадстаўнікі здолелі-б адразу ўзяцца за навучанне, але была-б толькі ахвота! Трэба самім вучыцца і працаваць разам, каб такім парадкам будучыя пакаленні ні ведалі ганебнага чужацтва ўласнаму народу.
А. Данілевіч.


✅МЕНСКАЕ ЖЫЦЦЁ

✖️Школьная камісія пры гарадской управе адчыняе дзьве безплатныя агульнанавуковыя школы, куды будуць прымацца дзяўчаты і хлопцы ад 16 гадоў.

✖️Беспрацоўныя інтэлігентны арганізавалі механічную і аграрную арцелі. Земства мае даць гаспадарскія машыны і кавалак зямлі пад агароды, а гарадская ўправа— насенне і таксама зямлю.

✖️Пазычковая каса Л.-Р. ж.д. на выпадак ліквідацыі ўсіх аддзелаў упраўлення спешна ўзялася за падлік усіх вычытаў, укладаў і іншых падрахункаў служачых.

✖️Упраўленне Л.-Р. ж.д. па апошнім чуткам маняцца перавесьці ў Гомель. Немцы на гэта згаджаюцца і нават выдалі пазваленне агентам дарагі паехаць на поўдня купіць харчы для служачых упраўлення.

✖️Сіроцкі суд, які бальшавікі маніліся ў апошні час разагнаць, ізноў узяўся за сваю працу. Цяпер ён належыць да цывільнага аддзелу Гар. Управы.

✖️Губернскае земства арганізуе кніжныя склады для сялянскіх школ і бібліятэкі для настаўнікаў.

✖️Наша рэчка спрабавала выступіць са сваіх берагоў, але не паспела яшчэ шкоды нарабіць, як мароз зноў уціснуў яе на сваё месца.

http://kamunikat.org/download.php?item=45944-1.pdf&pubref=45944